Хвошч палявы, Таўкачыкі (Equisetum arvense) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства .
Назва
Хвошч палявы, скрыпГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, земляныя арэхі Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., стукі, таўкачнікДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914. Таўкачыкамі называюць толькі веснавы хвошч (спараносны).
Біялагічнае апісанне
Шматгадовая расліна вышынёй да 40, рэдка да 50 см, жорсткая ад вялікай колькасці крэмнію. Надземныя парасткі дыморфныя:
Генератыўныя (спараносныя) парасткі негалінастыя, ружаватыя, бураватыя, сакаўныя, з похвамі з 6-16 трохкутнымі бурымі ліставымі зубцамі, якія свабодныя або зрослыя не да верху і не маюць напаўпразрыстага плёнкавага аблямавання. Пасля паспявання спораў вясновыя бясхларафільныя парасткі адміраюць ці (значна радзей) становяцца зялёнымі, утвараюць бакавыя галінкі і тады неадрозныя ад вегетатыўных сцёблаў.
Вегетатыўныя парасткі звычайна 15-50 см вышынёй, 1,5-5 мм у дыяметры, ярка-зялёныя, галінастыя, мяккія, з трубчастымі похвамі з чорных зубцоў з белай аблямоўкай. Эпідэрміс сцябла гладкі.
Карэнішча доўгае, паўзучае, чарнаватае, глыбока апускаецца ў зямлю.
Каласкі 2-3 см даўжынёй, амаль цыліндрычныя.
Пашырэнне і экалогія
Расліна распаўсюджана ў субарктычных, умераных і трапічных рэгіёнах Еўразіі ад Ісландыі, Вялікабрытаніі і Партугаліі на захадзе да Карэі і Японіі на ўсходзе, на ўсёй тэрыторыі Паўночнай Амерыкі, ад субарктыкі Канады і Аляскі да паўднёвых штатаў ЗШАПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны)..
Расце на ўмерана вільготных месцах з друзлымі глебамі, у тым ліку на пойменных лугах, паравых палях. Звычайны ў пасевах як пустазелле па ўсёй тэрыторыі Беларусі, расце на палях і агародах, на лугах, у садах, сярод хмызняку, уздоўж дарог.
Спараносіць увесну.
Выкарыстанне Вясновыя (генератыўныя) парасткі гатуюць і ўжываюць у ежу.
У навуковай медыцыне выкарыстоўваюць надземную частку расліны — . Настоі хвашчу ўжываюць як мачагонны, супрацьзапаленчы, кроваспыняючы, агульнаўмацавальны, раназажыўляльны і звязальны сродак. Дапамагаюць яны пры сардэчнай недастатковасці, паляпшаюць водна-солевы абмен.
У народнай медыцыне прымяненне хвашчу такое ж, акрамя гэтага, траву хвашчу ўжываюць пры лячэнні злаякасных новаўтварэнняў, вонкавых і ўнутраных крывацёкаў, жоўцева- і нырачнакаменнай хваробы. Не рэкамендуецца прыём на працягу доўгага часу (больш за тры месяцы).
Супрацьпаказаны пры вострым нефрыце.
У кветкаводстве адвар хвашчу палявога выкарыстоўваецца для прафілактыкі шэрагу захворванняў дэкаратыўных садовых раслін. Дзякуючы крэмніевай кіслаце, якая змяшчаецца ў хвашчы, у апрацаваных адварам раслін павышаецца супраціўляльнасць некаторых грыбным хваробам і шкоднікам (сопкая раса, чорная плямістасць руж, іржа, )Панкратова Г. Болезни роз. .
У старажытныя часы палявы хвошч меў высокую вартасць як сыравіна ў вытворчасці крэмніевай кіслаты.
Крыніцы
Галерэя
Літаратура
Лекарственные растения луга. — М.: Изобразительное искусство, 1993. — С. 56—57.
Спасылкі
Катэгорыя:Хвашчовыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе