Васіль Андрэевіч Трапінін (, , Карпава, Наўгародская губерня — , Масква) — рускі жывапісец, майстра рамантычнага партрэта.

Біяграфія Каля 1798 года пачаў вучыцца ў Пецярбургскай АМ у Сцяпана Сямёнавіча Шчукіна, але ў 1804 годзе быў адкліканы сваім памешчыкам. Да 1821 года жыў ва Украіне і ў Маскве, затым толькі ў Маскве. Трапінін імкнуўся стварыць жывы і натуральны вобраз чалавека, характарыстыку якога часта ўзбагачаюць дэталі бытавой абстаноўкі.

Значэнне творчасці Творчасць Трапініна адыграла важную ролю ў развіцці рускага мастацтва XIX стагоддзя і, у прыватнасці, у фарміраванні мастацкіх традыцый Масквы. У Маскве ў 1969 годзе заснаваны Музей В. А. Трапініна і маскоўскіх мастакоў яго часу.

Крыніцы

Літаратура

Тропи́нин Василий Андреевич // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 304. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.

Спасылкі

Тропинин Василий Андреевич // Сайт Расійскай акадэміі мастацтваў Партрэты Трапініна, галерэя Біяграфія В. А. Трапініна

Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чудаўскім раёне Катэгорыя:Асобы на марках