__NOTOC__ 15 лютага — сорак шосты дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 1145: Яўген III стаў Папам Рымскім. 1386: Вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў. 1563: Пачатак аблогі Полацка маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны. 1804: Вярхоўным правадыром сербскага паўстання супраць асманскага валадарства быў абраны Карагеоргій. 1916: У Вільні пачалося выданне газеты «Гоман». 1942: Брытанскія войскі капітулявалі перад японцамі ў бітве за Сінгапур. 1970: Кампанія IBM прапанавала гнуткі магнітны дыск для захоўвання інфармацыі — дыскету. 1989: Завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістана. 2011: Дэманстранты выйшлі на вуліцы горада Бенгазі, пачаўся Лівійскі крызіс. 2013: Падзенне метэарыта на Урале, у раёне Чалябінска. 2026: Нарвежскі лыжнік Ёханес Хёсфлат Клеба стаў рэкардсменам зімовых Алімпіяд па колькасці выйграных залатых медалёў.

Нарадзіліся 1564: Галілеа Галілей, італьянскі астраном і фізік (пам. 8.1.1642) 1566: Джамбатыста Базіле, неапалітанскі паэт, казачнік 1705: Шарль-Андрэ ван Лоа, французскі мастак 1710: Людовік XV, кароль Францыі 1760: Жан-Франсуа Лесюёр, французскі кампазітар і музыказнавец 1808: Карл Фрыдрых Лесінг, нямецкі мастак 1808: Антон Менгэ, нямецкі энтамолаг 1817: Шарль-Франсуа Дабіньі, французскі мастак 1861: Шарль Эдуар Гіём, швейцарска-французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1874: Эрнэст Шэклтан, брытанскі даследчык Антарктыкі. 1904: Ларыса Александроўская, беларуская оперная спявачка 1909: ХАП Грысхабер, нямецкі мастак 1912: Навум Перкін, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік 1916: Франка Фабрыцы, італьянскі акцёр 1930: Альгімантас Балтакіс, літоўскі паэт 1940: Тоамас Сулінг, эстонскі кардыяхірург 1946: Шарлота Рэмплінг, брытанская актрыса 1959: Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, драматург 1987: Мікалай Аляксандравіч Стасенка, беларускі хакеіст

Памерлі 706: Тыверый III, візантыйскі імператар 1145: Луцый II, Папа Рымскі 1152: Конрад III Гогенштаўфен, першы кароль Германіі з дынастыі Гогенштаўфенаў (нар. 1093) 1682: Гу Яньу, кітайскі філосаф, гісторык 1742: Георг Рафаэль Донер, аўстрыйскі скульптар 1781: Готхальд Эфраім Лесінг, нямецкі драматург, тэарэтык мастацтва, літаратурны крытык-асветнік (нар. 22.1.1729) 1857: Міхаіл Глінка, рускі кампазітар, заснавальнік рускай класічнай музыкі (нар. 1.6.1804) 1958: Язэп Рэшаць, дзеяч беларускай эміграцыі, каталіцкі святар (нар. 28.7.1890) 1959: Оўэн Уіланс Рычардсан, брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1975: Міхал Сапоцька, каталіцкі святар, блаславёны (нар. 1.11.1888) 1977: Луцыя Гарута, латвійскі кампазітар 2023: Ракель Уэлч, амерыканская актрыса

Святкуюць 25px — Сусветны дзень дзяцей, хворых на рак 25px Канада — Дзень сцяга 25px Расія — Дзень памяці войнаў-інтэрнацыяналістаў 25px Сербія — Дзень дзяржаўнасці (Дзень першага сербскага паўстання) Стрэценне Гасподне (праваслаўная царква)

215