Імяні́н. Сустракаецца таксама варыянт Тарака́нь, ж. (, ) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Імянінскага сельсавета. Размешчаны за 23 кіламетры на паўночны захад ад горада і 16 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Драгічын, 94 кіламетры ад Брэста.
Назва Самае малое ад сярэдзіны 18 да сярэдзіны 19 ст. тут фіксавалася прозвішча Іменінскі (Imieniński)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-J3J5-S?i=337&cat=782462https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-6727-8?i=730&cat=782462. Было мёрскае Іменка, падвіленскае Іменовічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99XW-W99N-K?i=712&cat=2325332https://www.epaveldas.lt/preview?id=1319%2F1%2F15. Ёсць латышскае Imenshttps://uzvardi.lv/surname/829732.
Насельніцтва 317 двароў, 780 жыхароў (1997)
Назва вёскі Адметна, што афіцыйная назва вёскі дастаткова рэдка ўжываецца вяскоўцамі і жыхарамі навакольных вёсак, асабліва сярод насельніцтва сталага ўзросту. Часцей карыстаюцца мясцовай назвай — Тарака́нь (мясцовы дыялект). Афіцыйная назва ўжываецца пераважна ў множным ліку — Імініны (мясцовы дыялект).
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Амбулаторыя Аддзяленне сувязі
Славутасці Тараканьскі Богаяўленскі манастыр
Вядомыя асобы Пётр Якаўлевіч Грыцук (1927—2006?) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966) Крыніцы
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
Катэгорыя:Імянінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна