Эфект бутэлечнага рыльца, «генетычны корак» () — нефармальная, умоўная назва, якой азначаецца гвалтоўнае скарачэнне генафонду чалавецтва, выкліканае, найбольш імаверна, катастрафічным вывяржэннем вулкана Тоба каля 73 тыс. гадоў таму, а таксама спрычыненымі вывяржэннем глабальнымі кліматычнымі зменамі, якія трывалі да некалькіх тысяч гадоў.

З-за сваёй слабой здольнасці да прыстасавання, тагачасная папуляцыя Homo sapiens была вынішчана не толькі на плошчы масіўнага выпадання попелу, якая амаль супадала з тэрыторыяй ранняга рассялення чалавецтва (Усходняя Афрыка, даліна Нілу, Блізкі Усход, Пярэдняя Азія, магчыма, Індыя), але і ва ўсіх новаўтвораных палеа-арктычных кліматычных зонах; так, у міжземнаморскім рэгіёне ранняя папуляцыя Homo sapiens была замененая лепей адаптаванымі да холаду неандэртальцамі.

Ацэнкі зніжэння разнастайнасці папуляцыі чалавецтва вагаюцца ад 40—600 жанчын (разам, верагодна, меней за 3000 індывідаў)Harpending H.C. et al., 1993., 500—3000 жанчынRogers A.R., 1993., 1000—4300 індывідаўAyala F.J., 1996; Takahata N. et al., 1995. да мін. 10000 жанчын рэпрадукцыйнага ўзростуAmbrose S.H., 1998.. Месцам, дзе захавалася папуляцыя чалавецтва, відавочна, была Усходняя Афрыка, на поўдзень ад экватара.

Крыніцы

Літаратура George Weber. Toba Volcano. У Сеціве

Катэгорыя:Папуляцыйная генетыка Катэгорыя:Эвалюцыйная біялогія