Венера Каліпіга ( — якая мае прыгожы зад) — назва адной з антычных мармуровых статуй Венеры, якая знойдзена ў Залатым Доме Нерона і перайшла са збору герцагаў Фарнезэ ў Нацыянальны археалагічны музей Неапаля, у якім яна захоўваецца і да цяперашняга часу.

thumb|left|150px|Венера Каліпіга

Археолагі бачаць у ёй твор новаатычнай школы. Багіня выяўлена ў ёй апранутай у доўгую туніку, падол якой яна з грацыёзным рухам падабрала ўверх і правай рукой прытрымвае ля сваіх грудзей, а левай падняла ва ўзровень з галавой, такім чынам, што ўся ніжняя частка яе тулава і ногі прадстаўляюцца зусім аголенымі. Паводле сведчання Афінея, гэта статуя — перайманне статуі, які знаходзілася ў Сіракузах і прысвечана Венеры нейкай маладой жанчынай, якая перасягнула на спаборніцтве прыгажосці сваю сястру.

Літаратура Francis Haskell and Nicholas Penny, 1984. Taste and the Antique Cat. 86. Dericksen Brinkerhoff, review of Aphrodite Kallipygos by Gosta Saflund and Peter M. Fraser — American Journal of Archaeology, Vol. 69, No. 1 (Jan., 1965), pp. 78-79. Laurentino García y García, Luciana Jacobelli, Louis Barré, 2001. Museo Segreto. With a Facsimile edition of Herculanum et Pompéi. Recueil général des peintures, bronzes, mosaïques… (1877). (Pompei: Marius Edizioni) Eric M. Moormann, On-line Bryn Mawr Classical Review 20.

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптуры па сюжэтах грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Скульптуры Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Афрадыта Катэгорыя:Эпітэты старажытнагрэчаскіх бажаствоў Катэгорыя:Будынкі і калекцыі роду Фарнезэ