«Разбіты збан» () — карціна французскага мастака Жана-Батыста Гроза.
Карціна была напісана ў 1771 годзе і карысталася папулярнасцю ў сучаснікаў мастака. На ёй намалявана маладая дзяўчына, якая ледзь выйшла з дзяцінства. На правай руцэ ў дзяўчыны вісіць разбіты збан. Расколіна на ім і становішча рук дзяўчыны расцэньваюцца як намёк на страту нявіннасці.
Карціна была канфіскавана падчас рэвалюцыі і ў наш час знаходзіцца ў 51-й зале на 2-м паверсе галерэі Сюлі ў Луўры. Код: INV. 5036.
Спасылкі
Катэгорыя:Карціны Жана Батыста Гроза Катэгорыя:Карціны са збораў Луўра