Пала́цца Барберы́ні () — палац (палацца) сям'і Барберыні на via delle Quattro Fontane (вуліцы Чатырох фантанаў) ва ўсходняй частцы Рыма. У наш час тут размяшчаецца Нацыянальная галерэя старадаўняга мастацтва.

Будаваўся па заказе Мафеа Барберыні пасля таго, як той быў абраны Папай пад імем Урбана VIII. У стварэнні палаца ў 1627—1633 гг. удзельнічалі тры вялікіх дойліда — Карла Мадэрна, яго пляменнік Франчэска Бараміні і нарэшце Берніні. Па сваім абліччы палац бліжэй да маньерызму, чым да барока. Вакол яго ўпершыню ў гісторыі папскай сталіцы быў разбіты шырокі сад, пасля знішчаны.

Пасля смерці Урбана VIII палац быў канфіскаваны ў папскую казну, але вярнуўся да сямейства Барберыні ў 1653 г. Наведвальнікаў палаца захаплялі фрэска П'етра да Картоны, якая ўсхваляе магутнасць Барберыні, вычварная «смаўжападобная» лесвіца Бараміні, антычныя Портлендская ваза, Палестрынская мазаіка і статуя п'янага сатыра, а ў падвалах — руіны старажытнага храма Мітры.

Галерэя

Барберыні Катэгорыя:Музеі Рыма Катэгорыя:Будынкі і калекцыі роду Барберыні Катэгорыя:Збудаванні Італіі ў стылі барока