Каларада () — штат на захадзе цэнтра ЗША.

Геаграфія thumb|right|300px|Карта штата Каларада Каларада — адзін з 3-х штатаў (разам з Ваёмінгам і Ютай), межы якіх праходзяць па паралелям і мерыдыянам, утвараючы прамавугольнік (а дакладней — сектар зямной паверхні). Штат мяжуе з наступнымі штатамі: Небраска, Ваёмінг, Юта, Нью-Мексіка, Аклахома, Канзас. З поўначы на поўдзень штат перасякаюць Скалістыя горы.

Асноўныя рэкі штата — Рыа-Грандэ і Каларада. Сталіца і найбуйнейшы горад Каларада — Дэнвер. Іншыя гарады: Каларада-Спрынгс, Арора.

Гісторыя Увайшоў у склад ЗША 1 жніўня 1876 года і стаў 38-м штатам.

Судовая сістэма і злачыннасць У штаце Каларада дзейнічае простая судовая сістэма, якая ў асноўным складаецца з апеляцыйных судоў і судоў першай інстанцыі. Акрамя таго, існуе некалькі іншых адміністрацыйных і спецыялізаваных судоў, у тым ліку суды дробных цяжбаў, суд па спадчынных справах, суд па справах непаўналетніх. Суды апеляцыйнай інстанцыі складаюцца з Вярхоўнага суда і апеляцыйнага суда. Суды першай інстанцыі складаюцца з раённых, муніцыпальных і водных судоўhttps://colorado.courtrecords.org/criminal-court-records/ .

Па даных за 2018 год узровень гвалтоўных злачынстваў у Каларада, які складае 397,2 выпадкаў на 100 000 чалавек, толькі крыху вышэй супастаўнага нацыянальнага паказчыка ў 380,6 выпадкаў на 100 000 чалавек. Найбольш небяспечны горад у штаце — Пуэбла.

Вядомыя асобы Леслі Уайт

Гл. таксама 3OH!3

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Colorado.gov — Афіцыйны сайт штата

Катэгорыя:Штаты ЗША