Эспера́нта (Esperanto, спачатку — Lingvo internacia) — штучная мова, прызначаная для міжнароднага карыстання. Праект мовы быў складзены і апублікаваны Людвікам Заменгофам (1887). У наш час эсперанта валодаюць каля 300 тыс. чалавек ва ўсім свеце (па некаторых іншых падліках — ад 100 тыс. да 2 млн. чалавек). З'яўляецца самай распаўсюджанай штучнай мовайhttp://slovari.yandex.ru/~книги/БСЭ/Эсперанто . Назва паходзіць ад псеўданіма, пад якім быў апублікаваны праект, ― «Doktoro Esperanto» (літар.: доктар, які спадзяецца).
Структура і слоўнік эсперанта лічацца настолькі простымі, каб чалавек без вялікіх моўных здольнасцей пасля 3―6 месяцаў заняткаў мог бы свабодна весці гутарку.
На эсперанта штогод выдаецца больш за 200 кніг, выходзіць каля 300 перыядычных выданняў. Выпускаюцца пераклады з іншых моў, існуе і арыгінальная літаратура.
У Вене існуе Міжнародны эсперанта-музей.
Мова Эсперанта заклікана служыць універсальнай міжнароднай мовай, другой (пасля роднай) для кожнага адукаванага чалавека. Выкарыстанне нейтральнай (пазаэтнічнай) і простай у вывучэнні мовы магло б вывесці міжмоўныя кантакты на якасна новы ўзровеньТым не менш, абсалютна нейтральнай мовай эсперанта назваць нельга. У гэтай мове відавочна перавага раманскіх каранёў пры амаль поўнай адсутнасці неіндаеўрапейскіх, што, магчыма, палягчае вывучэнне мовы носьбітам раманскіх моў. Але гэта не ідзе ў параўнанне з сітуацыяй, калі ролю міжнароднай мовы выконвае этнічная мова, асноўная для пэўнага народа, афіцыйная ў нейкай краіне.. Да таго ж, эсперанта валодае вялікай педагагічнай (прапедэўтычнай) каштоўнасцюЖаловатэ-ву рарэн лінгвен? (гл. апошні абзац), гэта значыць істотна палягчае вывучэнне іншых моў.
Асаблівасці мовы
Фаналогія эсперанта Зычныя губна-губныя губна-зубныя Альвеалярныя Постальвеалярныя Палатальныя Велярныя Глотальныя Насавыя m n Узрыўныя p, b t, d k, g Афрыкаты t͡s d͡z t͡ʃ, d͡ʒ Фрыкатыўныя f, v s, z ʃ, ʒ x h Дрыжачыя r Апраксіманты i j
Галосныя Пярэдняга раду Задняга раду Верхняга пад'ёму i u Сярэдняга пад'ёму e o Задняга пад'ёму a
Алфавіт і чытанне Асноўны артыкул: Алфавіт эсперанта
Алфавіт эсперанта пабудаваны на аснове лацінскага. У алфавіце 28 літар: A, B, C, Ĉ, D, E, F, G, Ĝ, H, Ĥ, I, J, Ĵ, K, L, M, N, O, P, R, S, Ŝ, T, U, Ŭ, V, Z, якія адпавядаюць 28 гукам — пяці галосным, двум паўгалосным і 21 зычнаму. У алфавіце літары называюцца так: зычныя — зычны+о, галосныя — проста галосны: A — a B — bo C — co і г. д.
Кожнай літары адпавядае адзін гук (фанематычнае пісьмо). Чытанне літар не залежыць ад яе становішча ў слове. Націск заўсёды падае на перадапошні склад.
Аб вымаўленні большай часткі гукаў магчыма здагадацца без спецыяльнай падрыхтоўкі (M, N, K і інш.), вымаўленне іншых трэба запомніць: C (co) вымаўляецца як ц Ĉ (ĉo) як ч G (go) заўсёды чытаецца як выбухны гук ґ Ĝ (ĝo) — афрыката, вымаўляецца як джь. H (ho) вымаўляецца як глухі водгук (), зрэдку, як украінскае ці беларускае г. Ĥ (ho) як х. J (jo) — як й Ĵ (Ĵo) — як ж L (lo) — нейтральнае л (шырокія межы гэтай фанемы дазваляюць вымаўляць яе як «мяккую л»). Ŝ (ŝo) — як ш Ŭ (ŭo) — адпавядае англійскаму w ці беларускаму ў. Гэта літара з'яўляецца паўгласнай, склад не ўтварае, сустракаецца практычна ў злучэннях «eŭ» ці «aŭ».
Набор дыякрытыкі Спецыфічныя эсперанцкія літары з «накрыўкамі» (дыякрытыкай) сярод стандартных шматмоўных раскладак, даступных для распаўсюджаных аперацыйных сістэм, могуць быць атрыманы пры дапамозе націскання на адпаведную літару пасля мёртвай клавішы ў канадскай раскладцы, таксама існуе шмат спецыяльных праграм для хуткага набору гэтых літар (Ek!Ek!); макрасы для Microsoft Word. Існуюць эсперанцкія раскладкі пад Linux: у прыватнасці, ў стандартных варыянтах Ubuntu і Mandriva Linux.
Большасць сайтаў Інтэрнэта (уключаючы і раздзел Вікіпедыі на эсперанта) аўтаматычна пераўтварае сімвалы з набранымі ў постпазіцыі іксамі (ікс не ўваходзіць у алфавіт эсперанта, і можа разглядацца як службовы сімвал) у сімвалы з дыякрытыкай (напрыклад са злучэння jx атрымліваецца ĵ). Аналагічныя сістэмы набору сімвалаў з дыякрытыкай (дзве паслядоўна нажатыя клавішы набіраюць адзін знак) існуюць і для іншых моў — напрыклад, у «канадскай шматмоўнай» раскладцы для набору французскай дыякрытыкі.
Таксама можна карыстацца клавішай Alt і лічбамі (на лічбавай клавіятуры). Спачатку пішуць адпаведную літару (напрыклад C для Ĉ), потым націскаюць Alt і набіраюць 770, і над літарай з'яўляецца цыркумфлекс. Калі ж набраць 774, то з'явіцца знак для ŭ.
У якасці замены дыякрытыкі таксама выкарыстоўваецца літара h (дадзены спосаб з'яўляецца «афіцыйнай» заменай дыякрытыкі, паколькі ён прапанаваны ў «Асновах эсперанта»: «Тыпаграфіі, якія не маюць літар ĉ, ĝ, ĥ, ĵ, ŝ, ŭ могуць у першы час выкарыстоўваць ch, gh, hh, jh, sh, u»Fundamento de Esperanto Апісанне граматыкі ў першым падручніку эсперанта), але гэты спосаб робіць арфаграфію нефанематычнай і абцяжарвае аўтаматычную сарціроўку і перакадзіраванне. З распаўсюджваннем Юнікоду гэты спосаб (як і іншыя, узору дыякрытыкі ў постпазіцыі — g'o, g^o і падобныя) сустракаюцца ў эсперанцкіх тэкстах усё радзей.
Слоўнікавы склад Асноўны артыкул: Лексіка эсперанта Спіс Сводзеша для эсперанта № Эсперанта Беларуская 1 mi я 2 ci (vi) ты 3 li ён 4 ni мы 5 vi вы 6 ili яны 7 tiu ĉi гэты, гэта 8 tiu той, та, тое 9 tie ĉi тут 10 tie там 11 kiu хто 12 kio што 13 kie дзе 14 kiam калі 15 kiel як 16 ne не 17 ĉio, ĉiuj усё, усе 18 multaj, pluraj шматлікія 19 kelkaj, kelke некалькі 20 nemultaj, nepluraj нешматлікія 21 alia другі, іншы 22 unu адзін 23 du два 24 tri тры 25 kvar чатыры 26 kvin пяць 27 granda вялікі 28 longa доўгі 29 larĝa шырокі 30 dika тоўсты 31 peza цяжкі 32 malgranda маленькі 33 mallonga (kurta) кароткі 34 mallarĝa вузкі 35 maldika тонкі, худы 36 virino жанчына 37 viro мужчына 38 homo чалавек 39 infano дзіця 40 edzino жонка 41 edzo муж 42 patrino маці 43 patro бацька 44 besto жывёла 45 fiŝo рыба 46 birdo птушка 47 hundo сабака 48 pediko блыха 49 serpento змяя 50 vermo чарвяк 51 arbo дрэва 52 arbaro лес 53 bastono кій, прут 54 frukto плод, садавіна 55 semo семя 56 folio ліст 57 radiko корань 58 ŝelo кара 59 floro кветка 60 herbo трава 61 ŝnuro вяроўка 62 haŭto скура 63 viando мяса 64 sango кроў 65 osto косць 66 graso тлушч 67 ovo яйка 68 korno рог 69 vosto хвост 70 plumo пяро 71 haroj валасы 72 kapo галава 73 orelo вуха 74 okulo вока 75 nazo нос 76 buŝo рот, вусны 77 dento зуб 78 lango язык 79 ungo ногаць 80 piedo ступня, нага 81 gambo нага 82 genuo калена 83 mano рука, далонь 84 flugilo крыло 85 ventro жывот 86 tripo вантробы 87 gorĝo горла, шыя 88 dorso спіна (хрыбет) 89 brusto грудзі 90 koro сэрца 91 hepato пячонка 92 trinki піць 93 manĝi есці 94 mordi грызці, кусаць 95 suĉi смактаць 96 kraĉi пляваць 97 vomi ванітаваць 98 blovi дуць 99 spiri дыхаць 100 ridi смяяцца
Большая частка слоўніка складаецца з раманскіх і германскіх каранёў, а таксама з інтэрнацыяналізмаў лацінскага і грэчаскага паходжання. Ёсць невялікая колькасць асноў запазычаных з славянскіх (польская і руская) моў ці праз іх пасярэдніцтва. Словы, якія пазычаюцца, прыстасоўваюцца да фаналогіі эсперанта і запісваюцца фанематычным алфавітам (гэта значыць, зыходная арфаграфія мовы-крыніцы не захоўваецца).
Пазычанні з французскай: пры ўзяцці слова з французскай мовы ў большасці слоў адбыліся рэгулярныя гукавыя змены (напрыклад /ш/ перайшло ў /ч/). Шмат якія дзеяслоўныя формы эсперанта ўзяты менавіта з французскай мовы: (iri — ісці, maĉi — жаваць, marŝi — шагаць, kuri — бегчы, promeni — прагульвацца і інш.). Пазычанні з англійскай мовы: у час заснавання эсперанта як міжнароднага праекта англійская мова не мела свайго сённяшняга распаўсюджання, таму англійская лексіка даволі бедна прыведзена ў асноўным слоўнікавым складзе эсперанта (fajro — агонь, birdo — птушка, jes — так і некаторыя іншыя словы). Але ў апошні час, у слоўнік эсперанта ўвайшло некалькі інтэрнацыянальных англіцызмаў, такіх як bajto — байт (але таксама bitoko, літаральна — біт-васьмёрка), blogo — блог, defaŭlte — па змаўчанні, manaĝero — менеджар і інш. Пазычанні з нямецкай: у асноўны слоўнікавы склад уваходзяць такія нямецкія асновы як nur — толькі, danko — падзяка, ŝlosi — замыкаць, morgaŭ — заўтра, tago — дзень, jaro — год і інш. Пазычанні з славянскіх моў: klopodi — клапатаць, kartavi — картавіць, krom — акрамя і інш.
Агулам, лексічная сістэма эсперанта выяўляе сябе як аўтаномная, неахвотна запазычваючая асновы. Для новых паняццяў звычайна ствараецца новае слова з ужо існуючых у мове элементаў, чаму садзейнічаюць разнастайныя магчымасці словаўтварэння. Яскравым прыкладам тут можа быць параўнанне з беларускай мовай: анг. site, бел. сайт, эсп. paĝaro; анг. printer, бел. прынтар, эсп. printilo англ. browser, бел. браўзер, эсп. retumilo, krozilo анг. internet, бел. інтэрнэт, эсп. interret.
Такая асаблівасць мовы дазваляе звесці да мінімуму колькасць каранёў і афіксаў, неабходных для валодання мовай.
У размоўным эсперанта ёсць тэндэнцыя да замены слоў лацінскага паходжання словамі, створанымі з эсперанта-каранёў паводле апісальнага прынцыпу (паводка — altakvaĵo замест слоўнікавага inundo, залішні — troa замест слоўнікавага superflua як у прыказцы la tria estas superflua — трэці залішні і г. д.).
Граматыка Асноўны артыкул: Граматыка эсперанта
Граматыку эсперанта магчыма выкласці ў выглядзе 16 правіл без выключэнняў (менавіта ў выглядзе 16 правіл быў выдадзены першы падручнік мовы), для напісання выкарыстоўваецца фанематычны алфавіт (гэта значыць з аднасэнсоўным двухбаковым адпавяданнем напісання і вымаўлення слоў) на лацінскай аснове. мова адрозніваецца рэгулярнасцю: кожная асноўная частка мовы мае свой канчатак: напрыклад, -о у назоўнікаў, -а у прыметнікаў, -і у дзеясловаў у нявызначанай форме, -е — у вытворных прыслоўяў
Дзеяслоў У сістэме эсперанта-дзеяслова тры часы: мінулы (фармант -is): mi iris — я ішоў, li iris — ён ішоў цяперашні (-as): mi iras я іду li iras ён ідзе будучы (-os): mi iros я пайду, li iros ён пойдзе.
Ва ўмоўным ладзе дзеяслоў мае толькі адну форму (mi irus я пайшоў бы). Загадны лад утвараецца пры дапамозе фарманта -u: iru! ідзі!. Паводле гэтай парадыгмы спрагаецца нават дзеяслоў «быць» (esti) які нават у некаторых штучных мовах бывае «няправільным» (увогуле, парадыгма спражэнняў эсперанта не мае выключэнняў).
Склоны У сістэме склонаў маецца ўсяго два склоны: назоўны (намінатыў) і вінавальны (акузатыў). Астатнія адносіны перадаюцца пры дапамозе разнастайнай сістэмы прыназоўнікаў з фіксаваным сэнсам. Назоўны склон не маркіруецца асаблівым канчаткам (vilaĝo — вёска), паказальнікам _n (vilaĝon — вёску).
Вінавальны склон (як і ў беларускай мове) выкарыстоўваецца таксама для вызначэння кірунку: en vilaĝo — у вёсцы en vilaĝon — у вёску, post krado за краты post kradon — за кратамі.
Лікі У эсперанта два лікі: адзіны і множны. Адзіны не маркіруецца (infano — дзіця), а множны маркіруецца паказальніка множнасці -j: infanoj — дзеці. Тое ж самае і для прыметнікаў — прыгожы — bela, прыгожыя — belaj. Калі адначасова выкарыстоўваецца вінавальны склон і множны лік, паказальнік множнасці ставіцца ў самым пачатку: «прыгожых дзяцей» — belajn infanojn.
Род Граматычнай катэгорыі рода ў эсперанта няма. Маюцца займеннікі li — ён, ŝi — яна, ĝi — яно (для неадушаўлённых назоўнікаў, а таксама жывёл у выпадках, калі пол невядомя ці не мае значэння).
Дзеепрыметнікі Час/Стан Сапраўдны стан Залежны стан Мінулы час -int- -it- Цяперашні час -ant- -at- Будучы час -ont- -ot- Дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі ўтвараюцца шляхам дадавання суфікса да асновы дзеслова: для дзеяпрыметнікаў — -а, а для дзепрыслоўяў — -е, для субстанывіраваных дзеепрыметнікаў — -о. такім чынам дзеепрыслоўі маюць тыя ж формы і спосабы іх утварэння, што і прыметнікі, дзепрыслоўі — што і прыслоўі. Тут прыведзена табліца суфіксаў.
Ступені параўнання дзеепрыметнікаў і прыметнікаў Ступені параўнання перадаюцца дадатковымі словамі. Вышэйшая ступень — pli — больш, malpli — менш, найвышэйшая ступень — la plej — самы.
Прыклад:
важны — grava важней — pli grava