Дэтро́йт ( ад «горад праліва») — горад у ЗША, графства Вэйн, на паўднёвым усходзе штата Мічыган, на рацэ Дэтройт. Насельніцтва: 887 тыс. (2005), метраполіс: 4469 тыс. (2005). Паселішча з 1701, горад з 1815.
Найбольшы горад у штаце Мічыган.
Гісторыя Еўрапейскае засяленне пачалося з заснавання французскіх форту і паселішча Антуанам дэ ла Мотам Кадзілакам пад назвай Форт-д’Этройт («форт праліва») (1701). У брытанскім уладанні (1760). У амерыканскім уладанні (1796). Першая сталіца тэрыторыі, потым штата (1805—1847). Пажар (1805) знішчыў амаль увесь горад. Узяты брытанскім войскам (1812), амерыканскім войскам (1813). З развіццём воднага і наземнага транспарту горад хутка вырас у 1830-я. Дзейнасць Генры Форда і іншых зрабіла горад, у свой час, «аўтамабільнай сталіцай свету» (адсюль прыдомкі, напрыклад, Motor Town і Motown). Горад быў вядучым цэнтрам ваеннай вытворчасці ў час 1-й і 2-й сусветных войнаў.
Гаспадарка Прамысловасць: аўтамабільная і запасных частак, біятэхналогіі, інфарматыка, нанатэхналогіі і інш.
Насельніцтва
Транспарт Порт і значны вузел чыгуначных ліній і суднаходства па Вялікіх Азёрах. Тунэль і грузавы паром Дэтройт-Віндзар (Антарыё, Канада), міжнародны мост Амбасадар, Мічыганскі цэнтральны чыгуначны тунэль.
Адукацыя Універсітэт штата імя Вэйна, Каледж Мэрыгроўв, Універсітэт Дэтройт-Мерсі і інш.
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Арт Клокей Генры Форд II Крыстафер Клайберн (нар. 1996) — амерыканскі баскетбаліст.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Сайт «Забыты Дэтройт» Дэйтройт — самы няшчасны горад ЗША Дэтройт. Разбураны горад Сайт фатографаў, якія знялі разбураны Дэтройт Афіцыйнае відэа горада
Катэгорыя:Гарады Мічыгана Мічыган Катэгорыя:Парты ЗША Катэгорыя:Гарады на Вялікіх азёрах