thumb|Вымярэнне вуглоў падзення і пераламлення прамяня святла Пераламле́нне святла́ — змена напрамку распаўсюджвання аптычнага выпраменьвання (святла) пры яго праходжанні праз мяжу падзелу двух асяроддзяў.

Апісанне з'явы Для працяглай плоскай мяжы падзелу аднародных ізатропных асяроддзяў пераломлены прамень ляжыць у адной плоскасці з падаючым праменем і нармаллю да мяжы падзелу. Вуглы падзення і пераламлення падпарадкоўваюцца закону Снеліуса: , дзе і  — абсалютныя паказчыкі пераламлення першага і другога асяроддзяў адпаведна.

Пераламленне святла заўсёды суправаджаецца адбіццём святла. Суадносіны інтэнсіўнасцей падаючага, адбітага і пераломленага праменяў залежаць ад вуглоў падзення і пераламлення, а таксама ад палярызацыі падаючага праменя (гл. Формулы Фрэнеля). Пры любых вуглах падзення, адрозных ад 0, пераламленне святла суправаджаецца зменай стану палярызацыі, што выкарыстоўваецца для атрымання лінейна-палярызаванага святла (гл. Закон Брустара).

Выкарыстанне На законах пераламлення святла заснавана будова аптычных прылад, якія служаць для змены напрамку светлавых праменяў і атрымання аптычных відарысаў, напрыклад: мікраскопаў, тэлескопаў, спектрографаў, фотаапаратаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Аптычныя з’явы Катэгорыя:Оптыка