Флары́да () — штат на паўднёвым усходзе ЗША.

Геаграфія thumb|300px|Карта Фларыды

Размяшчэнне Большая частка штата размешчана на паўвостраве Фларыда, паміж Атлантычным акіянам і Мексіканскім залівам. Фларыда мае агульную мяжу са штатамі Алабама і Джорджыя.

Прырода Фларыда — гэта перш за ўсё невысокія ўзгорыстыя мясцовасці і буйныя балоты. Самыя высокія пагоркі, паднятыя на некалькі дзясяткаў метраў над узроўнем мора, размяшчаюцца ў цэнтры паўвострава. На крайнім поўдні Фларыды знаходзіцца забалочаная тэрыторыя Эверглейдс, дзе захаваліся таксама зараснікі кіпарысавых дрэў і высокотраўныя прэрыі. Гэты ўнікальны куток субтрапічнай прыроды большай часткай уваходзіць у склад аднайменнага нацыянальнага парка.

Населеныя пункты

Сталіца штата — горад Талахасі, найбуйнейшы горад — Джэксанвіл. Сярод буйных гарадоў таксама можна вылучыць гарады Маямі, Тампа і Сент-Пітэрсберг.

Гісторыя 3 сакавіка 1845 года Фларыда ўвайшла ў склад ЗША, стаўшы 27-ым штатам.

Структура суда Судовая сістэма Фларыды падзелена на дзве шырокія катэгорыі: апеляцыйныя суды і суды першай інстанцыі.  Апеляцыйны ўзровень складаецца з Вярхоўнага суда і пяці апеляцыйных судоў, а суды першай інстанцыі складаюцца з 67 муніцыпальных судоў і 20 акруговых судоў.https://florida.courtrecords.org/criminal-court-records

За 2019 год Вярхоўны суд Фларыды разгледзеў 2098 спраў. Гэта на 1106 спраў менш, чым ў 2014 годзе.https://www.floridasupremecourt.org/News-Media/Publications-Statistics

Вядомыя асобы Джым Морысан

Гл. таксама Елаў-Рывер (Алабама, Фларыда) Lynyrd Skynyrd Крэкеры

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Штаты ЗША