Юта () — штат на захадзе ЗША.
Геаграфія Штат размешчаны ў раёне Скалістых гор. Мяжуе са штатамі Ваёмінг, Каларада, Арызона, Невада, Айдаха.
Рэльеф пераважна горны. Асноўныя горы — Уосач, Юінта. Найвышэйшы пункт — гара Кінгс-Пік (4123 м). На ўсходзе штата знаходзіцца плато Каларада, а на захадзе — Вялікі Басейн.
Галоўная рака — Каларада з прытокамі Грын-Рывер і Сан-Хуан. На поўдні Юты знаходзіцца Вялікае Салёнае возера — самае вялікае на захадзе ЗША. Іншыя азёры: Паўэл, Севір.
Каля 30 % тэрыторыі Юты пакрыта лясамі, каля паловы якіх знаходзіцца ў федэральнай уласнасці. У большай частцы лясоў высечка забаронена.
Для Юты характэрны кантынентальны, засушлівы клімат. Колькасць ападкаў самая нізкая ў ЗША.
Сталіца штата — Солт-Лэйк-Сіці. Іншыя буйныя гарады — Огдэн і Прова.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі