Чарка́сы () — горад в Украіне, цэнтр Чаркаскага раёна і Чаркаскай вобласці.
Гісторыя Вядомыя з 1394 года ў складзе Кіеўскага княства. Пасля Люблінскай уніі ў складзе Каралеўства Польскага. З 1648 года — цэнтр Чаркаскага казацкага палка. Паводле Андрусаўскага перамір’я 1667 года засталіся ў складзе Польшчы.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі; з 1795 года — павятовы горад, з 1797 года — у Кіеўскай губерні.
З 1932 года раённы цэнтр Кіеўскай вобласці. З 22 жніўня 1941 па 14 снежня 1943 года Чаркасы былі акупаваны нямецкімі войскамі. З 1954 года — абласны цэнтр.
Адукацыя і навука Чаркаскі нацыянальны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага Чаркаскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт Усходнееўрапейскі ўніверсітэт імя Рауфа Аблязава Чаркаская медыцынская акадэмія
Вядомыя асобы
Мікалай Антонавіч Бакуменка (нар. 1941) — беларускі скульптар. Аляксей Яўгенавіч Юрын — украінскі паэт, перакладчык. Еўстрацій (Зара) (нар. 1977) — украінскі архіепіскап Чарнігаўскай епархіі Праваслаўнай Царквы Украіны.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
ckrada.com — сайт Чаркаскай гарадской адміністрацыі Даведнік паслуг Чаркасаў
Катэгорыя:Гарады Чаркаскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты на Дняпры Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1284 годзе