Чарнігаўская вобласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Украіны. Створана 15 кастрычніка 1932 года.

У складзе вобласці 57 тэрытарыяльных грамадУряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей.

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне Размешчаная на поўначы Украіны. На тэрыторыі вобласці, каля вёскі Пятроўкі, знаходзіцца крайні паўночны пункт Украіны. На ўсходзе мяжуе з Сумской вобласцю, на поўдні — з Палтаўскай вобласцю, на захадзе — з Кіеўскай вобласцю. На поўначы мяжуе з Беларуссю.

Клімат Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпературы ліпеня +18,4° — +19,9° С, студзеня — −6° — −8° С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 500—600 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду — 150—160 дзён у год.

Рэльеф Амаль уся тэрыторыя вобласці ўваходзіць у склад Прыдняпроўскай нізіны, толькі невялікая частка на паўночным усходзе — у склад Сярэдняга ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой палога-хвалістую раўніну, якая мае агульны ўхіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.

Карысныя выкапні Карысныя выкапні Чарнігаўшчыны — нафта, торф, фасфарыты, крэйда, вапна, каалін.

Водныя аб’екты Па тэрыторыі вобласці цячэ 1200 рэчак агульнай даўжынёй каля 8,5 тыс. км. Найбольшыя рэкі — Дняпро, Дзясна з прытокамі Сейм, Асцёр, Сноў, Убедзь, на поўдні — Удай.

Гісторыя Засяленне тэрыторыі Чарнігаўшчыны пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту — каля 100 тысяч гадоў таму. У IX стагоддзі Чарнігаўска-Северская зямля ўвайшла ў склад Кіеўскай Русі як асобнае Чарнігаўскага княства.

Пасля заваявання тэрыторыі сучаснай Чарнігаўскай вобласці манголамі ў ХІІІ стагоддзі за ўладанне зямлёй вяліся працяглыя войны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім дзяржавай, а з ХVІ стагоддзя — Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. У 1649—1764 гадах Чарнігаўшчына ў складзе некалькіх палкоў уваходзіла ў казацкую дзяржаву, Гетманшчыну. Пасля ліквідацыі Гетманшчыны Расійскай імперыяй у 1796 годзе была створаная Маларасійская губерня з цэнтрам у Чарнігаве. Чарнігаўская вобласць была ўтвораная 15 кастрычніка 1932 года ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У складзе вобласці 22 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя раёны, 15 гарадоў, з якіх 3 — абласнога значэння, 30 пасёлкаў гарадскога тыпу, 60 пасёлкаў, 1429 сёл.

Крыніцы

Спасылкі

Сайт Чарнігаўскай абласной адміністрацыі

Катэгорыя:Вобласці Украіны