Рычард II (,  — ) — англійскі кароль (1377—1399), прадстаўнік дынастыі Плантагенетаў, унук караля Эдуарда III, сын Эдуарда Чорнага прынца.

Біяграфія Рычард нарадзіўся ў Бардо — яго бацька змагаўся ў Францыі на палях Стагадовай вайны. Калі Чорны прынц памёр у 1376, яшчэ пры жыцці Эдуарда III, малалетні Рычард атрымаў тытул Прынца Уэльскага, а яшчэ годам пазней атрымаў у спадчыну трон свайго дзеда.

У 1381 Рычард праявіў талент інтрыгана і перагаворшчыка, завабіўшы ў пастку важака паўстання, Уота Тайлера, што дазволіла каралеўскай партыі пакончыць з паўстаннем.

Пахаваны ў замку Лэнглі. У 1413 годзе перапахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве.

Літаратура

Катэгорыя:Каралі англійскія Катэгорыя:Прэтэндэнты на трон Францыі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя Катэгорыя:Плантагенеты Катэгорыя:Зрынутыя манархі Катэгорыя:Каранаваныя дзеці