Ханна Луіза Спірыт (; ) — англійская і .

Біяграфія Нарадзілася ў Грэйт Ярмут, з’яўляецца малодшай з трох дзяцей у сям’і, яе старэйшая сястра, Таня Спірыт, — былая мадэль, а цяпер дызайнер, а дзядзька, Эдзі Спірыт, — былы прафесійны футбаліст.

Ханна пачала кар’еру ў шоу-бізнесе ў 3 гады. Яна здымалася для выдання Mothercare. У 12 гадоў яна прыняла ўдзел у тэатральнай пастаноўцы Annie ярмуцкага таварыствы тэатра і оперы, пасля чаго яе заўважылі і запрасілі ў National Youth Music Theatre. З іх трупай Ханна ўдзельнічала ў пастаноўках 'Pendragon' (1994—1995); з гастролямі 'Pendragon' Ханна пабачыла Нью-Ёрк і Ганконг, 'Tin Pan Ali' (1996) і 'Bugsy Malone' (1997).

У 1998 годзе Спірыт сыграла ў тэлестужцы «The Cater Street Hangman», а таксама з’явілася ў «National Lottery Show» і «Blue Peter».

Аднойчы ёй на вочы трапілася нататка пра кастынг у поп-гурт «S Club 7»; яна адправілася на кастынг і прайшла яго.

Членам групы Ханна была з 1998 па 2003 год. За гэты час, гурт — тройчы праехаў з гастролямі Злучанае Каралеўства, выйграў дзве прэстыжных узнагароды BRIT і некалькі іншых, а таксама стварыў некалькі ўласных тэлепраектаў — «Miami 7» (1999), «L.A. 7» (2000), «Hollywood 7» (2001) і «Viva S Club» (2002).

Спірыт, як і яе калега па гурце Рэйчэл Стывенс, часта здымалася ў адкрытым выглядзе для самых розных выданняў і рэгулярна трапляла ў «Cто самых сексуальных жанчын» па версіі FHM у перыяд з 2000 па 2004 г.

Зрэшты, для развіцця яе кар’еры важней было тое, што яна знялася ў кінастужцы «Seeing Double» (2003).

У 2001 годзе высветлілася, што Спірыт ужо 6 месяцаў таемна сустракалася з калегам па групе Полам Катэрмолам. У 2002 яна першай пакінула з «S Club 7», якая з прычыны гэтага ператварылася ў проста «S Club» і ў 2003 цалкам распалася. Гэта не паўплывала на яе адносіны з Полам, якія доўжыліся да 2006 г.

Цяпер Ханна заручана з Эндру Лі Потсам.

Фільмаграфія

фільмы Год Фільм Роля Заўвага 2003 Seeing Double Hannah (Herself) 2004 Agent Cody Banks 2: Destination London Emily Sommers Seed of Chucky Joan 2007 Little Lilly in Chapter 1: Colour Blind Little Lilly Short filmLittle Lilly in Chapter 2: Fish Little Lilly Short film 2008 Little Lilly in Chapter 3: U Turn Little Lilly Short film

Тэлебачанне Год ТБ Шоу Роля Заўвага 1998 The Cater Street Hangman Lily TV film 1999 Miami 7 Hannah Spearritt (herself) S Club 7 TV Spin-off series 13 eps 2000 L.A. 7 Hannah Spearritt (herself) S Club 7 TV Spin-off series 13 eps 2001 Hollywood 7 Hannah Spearritt (herself) S Club 7 TV Spin-off series 13 eps 2002 Viva S Club Hannah Spearritt (herself) S Club 7/S Club TV Spin-off series 13 eps 2005 Blessed Girl Thing member Ep. 4, Ep. 6 and Ep. 7 2007-2011 Партал юрскага перыяду Эбі Мэйтленд адна з галоўных герояў 2007 At Bertram’s Hotel Tilly Rice

Мюзіклы Год Мюзікл Роля Месца выканання 1994-1995 Pendragon Various (including New York) 1996 Tin Pan Ali Various (UK) 1997 Bugsy Malone Louella West End 2005 Snow! The Musical Jilly West End

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Актрысы тэатра Вялікабрытаніі Катэгорыя:Аўтары песень