Ана́дырскі заліў () — заліў Берынгава мора ля берагоў Чукоткі паміж мысам Чукоцкі і мысам Наварын. Адкрыты ў 1727 годзе Вітусам Берынгам у час Першай Камчацкай экспедыцыіЧукотский полуостров // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org.

Даўжыня заліва 278 км, шырыня каля ўваходу каля 400 км, найбольшая глыбіня 105 м. Анадырскі заліў уключае ў сябе два іншыя буйныя залівы — Заліў Крыжа і Анадырскі ліман. Прылівы паўсутачныя, да 2,5—3 м. Значную частку года заліў пакрыты лёдам.

У заліў упадаюць рэкі Анадыр, Вялікая, Канчалан, Туманская.

На беразе Анадырскага лімана размешчаны горад-порт Анадыр.

Літаратура

Спасылкі Анадырский залив // Webgeo — Портал География — Электронная Земля — Eearth

Катэгорыя:Берынгава мора Катэгорыя:Залівы Расіі Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна