Зялёны Дуб — пасёлак у Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

На поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне У 13 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 61 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 9 жыхароў загінулі ад рук акупантаў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Ліпінічы).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.

Дынаміка 1925 год — 8 двароў. 1959 год — 71 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Ліпініцкі сельсавет