Зацішша — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (21 сям'я) пераселены.

Геаграфія

Размяшчэнне За 18 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 29 км ад Гомеля.

Гідраграфія На ўсходзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай пераважна двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Ліпскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Насельніцтва

Колькасць 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1925 год — 22 двары, 113 жыхароў. 1959 год — 99 жыхароў (паводле перапісу). канец 1980-х — пачатак 1990-х — жыхары (21 сям'я) пераселены.

Літаратура