Зо́рка (, ; да 1930 года Самуйлаў) — вёска ў Мікалаеўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія Размяшчэнне За 22 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 70 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з трох кароткіх прамалінейных вуліц рознай арыентацыі, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Гарадзецкай воласці. Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1848 годзе вёска і фальварак — 3547 дзесяцін зямлі. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года цэнтр маёнтка, у якое ўваходзілі 6 вёсак. У 1875 годзе памешчык Супруненко меў тут 1816 дзесяцін зямлі. З 1909 гады дзейнічала школа.
У 1929 годзе да вёскі далучаны мястэчка Зборны. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы і наваколлях ў 1943 годзе працяглы час размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. 62 жыхара вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чачора» (цэнтр — вёска Саўгасная).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 39 гаспадарак, 77 жыхароў.
Дынаміка 1858 год — 645 жыхароў. 1959 год — 361 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 39 гаспадарак, 77 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі