__NOTOC__

10 жніўня — дзвесце дваццаць другі (дзвесце дваццаць трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 70: У выніку штурму Ерусаліма рымскімі войскамі пад кіраўніцтвам Ціта быў разбураны Другі Ерусалімскі Храм. 843: У Вердэне быў падпісаны мірны дагавор, які падзяліў Франкскую імперыю на тры часткі. 955: Бітва на рацэ Лех, нямецкія войскі на чале з каралём Атонам I разграмілі качэўнікаў-венграў. 1002: Кунігунда Люксембургская, жонка Генрыха II Святога, была каранавана ў Падэрборне як каралева. 1500: Партугалец Дыёгу Дыяш дасягнуў вострава Мадагаскар. 1518: Францыск Скарына выдаў у Празе «Кнігу Царстваў». 1519: Пачалося кругасветнае падарожжа каманды Магелана. 1759: Карл III ўзышў на іспанскі прастол. 1792: Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ўзяты штурмам палац Цюільры, арыштаваны Людовік XVI. 1809: На тэрыторыі Эквадора пачалося паўстанне супраць іспанскага панавання. 1833: Каля возера Мічыган заснаваны горад Чыкага. 1897: Фелікс Хофман, які працаваў у Bayer AG, атрымаў узоры ацэтылсаліцылавай кіслаты ў форме, магчымай для медыцынскага ўжывання. 1919: У Мінску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт. 1927: У Мінску з’езд праваслаўных святароў і вернікаў абвясціў Беларускую аўтакефальную царкву. 2003: Расійскі касманаўт Юрый Маленчанка, які знаходзіўся на МКС, ажаніўся з грамадзянкай ЗША Кацярынай Дзмітрыевай, якая была на Зямлі.

Нарадзіліся

1617: Амброзіус Брэйгель, нідэрландскі жывапісец 1787: Ігнат Даніловіч, беларускі гісторык і правазнавец (пам. 1843) 1796: Ігнат Легатовіч, беларускі паэт (пам. 10.10.1867) 1823: Чарлз Сэмюэл Кін, брытанскі мастак 1845: Абай Кунанбаеў, пачынальнік класічнай казахскай літаратуры (пам. 1904) 1855: Эма Чэдвік, шведская мастачка 1878: Еўсцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысёр (пам. 16.2.1952) 1895: Іма фон Бадмерсхоф, аўстрыйская пісьменніца (пам. 31.8.1982) 1895: Міхаіл Зошчанка, рускі пісьменнік (пам. 22.7.1958) 1898: Тадэвуш Даленга-Мастовіч, польскі пісьменнік (пам. верасень 1939) 1902: Норма Шырэр, амерыканская актрыса (пам. 12.6.1983) 1923: Віктар Ялатаў, беларускі музыказнавец-фалькларыст (пам. 1.9.1980) 1924: Жан-Франсуа Ліятар, французскі філосаф 1929: Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург (пам. 23.7.1995) 1947: Анвар Ібрагім, 10-ы прэм’ер-міністр Малайзіі 1959: Разана Аркет, амерыканская актрыса 1971: Лука Гуаданьіна, італьянскі рэжысёр 1994: Бернарду Сілва, партугальскі футбаліст

Памерлі

258: Святы Лаўрэнцій 1723: Гіём Дзюбуа, французскі дзяржаўны дзеяч 1759: Фердынанд VI, кароль Іспаніі 1784: Алан Рэмзэй, англійскі мастак (нар. 13.10.1713) 1895: Фелікс Гопэ-Зейлер, нямецкі ўрач, хімік, фізіёлаг 1910: Джо Ганс, амерыканскі баксёр 1929: Алета Якабс, першая жанчына-урач Нідэрландаў 1942: Альбер Гіём, французскі мастак 1945: Роберт Годард, амерыканскі вучоны-ракетатэхнік 1976: Карл Шміт-Ротлуф, нямецкі мастак 1990: Міхась Калачынскі, беларускі паэт 2008: Айзек Хейз, амерыканскі музыкант, кампазітар 2016: Алесь Рашчынскі, беларускі кампазітар, фалькларыст, дырыжор, педагог (нар. 2.4.1949)

Святкуюць Кірыбаці: Дзень моладзі Эквадор: Дзень незалежнасці

810