__NOTOC__ 10 ліпеня — сто дзевяноста першы (сто дзевяноста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 138: Пасля смерці Адрыяна, Антанін Пій стаў імператарам 1040: Паводле падання, аголеная лэдзі Гадзіва праехала на кані праз Ковентры, каб вымусіць свайго мужа, эрла Леафрыка, знізіць падаткі з гараджан. 1067: На рацэ Ршы Яраславічы ўзялі ў палон Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў. 1241: Конрад I Мазавецкі заняў Кракаў. 1812: Скончыўся Мірскі бой, першая сур'ёзная сутычка на полі бою ў вайне 1812 года. 1917: Першае беларускае таварыства драмы і камедыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Я. Купалы «Раскіданае гняздо». 1941: Пачатак Смаленскай абарончай аперацыі — упершыню ў Другой Сусветнай вайне германскія войскі перайшлі ад наступлення да абароны. 1973: Багамы атрымалі незалежнасць ад Вялікабрытаніі. 1994: У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка.

Нарадзіліся

1509: Жан Кальвін, дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму (пам. 27.5.1564) 1781: Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст (пам. 1855) 1830: Каміль Пісаро, французскі мастак 1856: Нікола Тэсла, сербска-амерыканскі фізік, аўтар больш чым 300 патэнтаў у розных галінах інжынернай тэхнікі (пам. 1943) 1857: Анатоль Бонч-Асмалоўскі, рэвалюцыянер-народнік (пам. 1930) 1871: Марсель Пруст, французскі пісьменнік (пам. 1922) 1888: Джорджа дэ Кірыка, італьянскі мастак 1895: Павел Сухі, савецкі авіяканструктар (пам. 15.9.1975) 1900: Пётра Сергіевіч, беларускі мастак (пам. 1.11.1984) 1925: Махатхір Махамад, 4-ы прэм'ер-міністр Малайзіі 1931: Эліс Манро, канадская пісьменніца (пам. 2024) 1933: Іван Пасер, чэшскі кінарэжысёр 1936: Герберт Боер, амерыканскі біяхімік 1936: Тунэ Келам, эстонскі палітык 1937: Леанід Дземідовіч, беларускі навуковец-геолаг (пам. 1999) 1942: Пётр Клімук, беларускі касманаўт 1953: Васіль Сахарчук, беларускі паэт 1961: Міхаіл Цыбульскі, беларускі мастацтвазнавец

Памерлі

138: Адрыян, рымскі імператар 983: Бенедыкт VII, Папа Рымскі 994: Леапольд I, маркграф Аўстрыі 1103: Эрык I, кароль дацкі 1559: Генрых II Валуа, кароль Францыі 1806: Джордж Стабс, англійскі мастак 1910: Іаган Готфрыд Гале, нямецкі астраном 1915: Хендрык Вілем Месдаг, нідэрландскі мастак-марыніст 2004: Марыя ды Лурдыш Пінтасілгу, прэм'ер-міністр Партугаліі 2011: Ралан Пеці, французскі харэограф 2019: Валянціна Картэзэ, італьянская актрыса

Святкуюць Багамы: Дзень незалежнасці Ваёмінг, ЗША: Дзень штата Манголія: Дзень дзяржаўнага сцяга Маўрытанія: Дзень арміі Расія: Дзень воінскай славы

710