__NOTOC__
10 мая (10 траўня) — сто трыццаты (сто трыццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1503: Хрыстафор Калумб падчас свайго чацвертага падарожжа дасягнуў Кайманавых астравоў, якія ён назваў Лас-Тортугас, за вялікую колькасць марскіх чарапах там. 1655: Ваенныя сілы ўрада О. Кромвеля высадзіліся на Ямайцы і захапілі яе. 1857: Пачалося паўстанне сіпаяў у Індыі. 1844: Сталіца Канады перанесена з Кінгстана ў Манрэаль. 1869: Завершана будаўніцтва першай амерыканскай транскантынентальнай чыгункі даўжынёй каля 3000 км. 1871: Заключаны Франкфурцкі мір, які скончыў Франка-прускую вайну. 1924: Джон Эдгар Гувер прызначаны дырэктарам ФБР. 1940: Германскія войскі ўварваліся ў нейтральныя дзяржавы Бельгію, Люксембург і Нідэрланды. Нідэрланды былі канчаткова захоплены 15 мая, Бельгія — 28 мая. 1994: Нэльсан Мандэла заступіў на пасаду Прэзідэнта ПАР. 2026: Ля Канарскіх астравоў пачалася эвакуацыя з судна MV Hondius, дзе зафіксавана ўспышка хантавіруса.
Нарадзіліся
850: Імператар Сэйва 1697: Жан-Мары Леклер, французскі кампазітар 1727: Ан Рабер Жак Цюрго, французскі дзяржаўны дзеяч 1754: Асмус Якаб Карстэнс, дацкі і нямецкі мастак 1788: Агюстэн Жан Фрэнель, французскі фізік 1797: Дамінік Стэфановіч, музыкант, настаўнік С. Манюшкі (пам. 1870) 1876: Іван Цанкар, славенскі пісьменнік, драматург 1883: Янка Маўр, пісьменнік, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры (пам. 3.8.1971) 1899: Чжан Дацянь, кітайскі мастак 1923: Гейдар Аліеў, кіраўнік Азербайджана (пам. 12.12.2003) 1928: Арнольд Руутэль, прэзідэнт Эстоніі 1930: Джордж Элвуд Сміт, амерыканскі фізік 1931: Сцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт 1933: Уладзімір Вітко, беларускі мастак 1942: Сяргей Панізнік, беларускі паэт, празаік, публіцыст 1972: Каця Зайцынгер, нямецкая гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі
1034: Мешка II, кароль Польшчы 1696: Жан дэ Лабруер, французскі пісьменнік 1739: Космас Даміян Азам, нямецкі скульптар 1774: Людовік XV, кароль Францыі 1813: Міхаіл Кутузаў, рускі палкаводзец 1849: Кацусіка Хакусай, японскі мастак, майстра ксілаграфіі (нар 5.3.1760) 1863: Томас Джонатан Джэксан, генерал КША 1886: Фрыдрых Васман, нямецкі мастак 1915: Альберт Вайсгербер, нямецкі мастак 1940: Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковы дзеяч, генерал (нар. 22.2.1883) 1977: Джаан Кроўфард, амерыканская актрыса 1984: Антон Васілеўскі, беларускі пісьменнік, рэдактар і выдавец 1989: Хаслер Уітні, амерыканскі матэматык 1994: Люсеберт, нідэрландскі мастак і паэт 2002: Іў Рабер, французскі кінарэжысёр
Святкуюць Міжнародны дзень астраноміі , Дзень кнігі. , Дзень банкаўскага працаўніка. , Дзень хлебароба. , Дзень Мацу, бога мора. , Свята кветак.
510