Азербайджан дэбюціраваў на Конкурсе песні Еўрабачанне ў 2008 годзе, калі мясцовы тэлеканал İTV атрымаў афіцыйнае права на трансляцыю конкурса. Азербайджан кожны раз выходзіць у фінал і самае горшае выступленне яго прадстаўнікоў - 8 месца ў фінале "Еўрабачання 2008". У 2011 годзе дуэт Ell & Nikki перамог на конкурсе, атрымаўшы 221 бал.
Першы ўдзел Азербайджана на Еўрабачанні апынуўся паспяховым, і краіна выйшла ў фінал з першага паўфіналу, а пасля заняўшы 8 месца з 132 баламі. Раней іншая тэлекампанія, AzTV, хацела прыняць удзел у "Еўрабачанні 2007", але правілы Еўрапейскага вяшчальнага саюза не дазволілі зрабіць гэта, бо AzTV не быў удзельнікам EBU. AzTV было адмоўлена ва ўступленні ў ЕВС 18 чэрвеня 2007 года, так як тэлеканал быў прызнаны занадта звязаным з ўрадам Азербайджана. 5 ліпеня таго ж года, İTV стаў паўнапраўным членам ЕВС, і 15 кастрычніка Азербайджан атрымаў права ўдзельнічаць у "Еўрабачанні 2008" ў Бялградзе.
На наступны год, Азербайджан прадстаўляў дуэт сусветна вядомага Араша і азербаджанскай спявачкі Айсэль. Іх песня "Always" стала трэцяй, што з'яўлялася лепшым вынікам краіны да 2011 года.
Сваёй першай перамогі Азербайджан дамогся ў 2011 годзе, калі краіну прадстаўляў дуэт Ell & Nikki. Набраўшы 122 бала, краіна заняла 2 месца ў паўфінале, а 14 мая 2011, набраўшы 221 бал, Азербайджан выйграў конкурс песні "Еўрабачанне 2011".
Згодна з правіламі ЕВС, краіна-пераможца папярэдняга конкурса прымае ў сябе наступны. "Еўрабачанне 2012" адбылося 22, 24 і 26 мая 2012 ў сталіцы Азербайджана - Баку на пляцоўцы спецыяльна пабудаванага для "Еўрабачання" комплекса Baku Crystal Hall. Сам Азербайджан, які прадстаўляла Сабіна Бабева, заняў 4 месца.
Удзельнікі
Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал Месца Балы Месца Балы 2008 Эльнур і Самір Англійская «Day after day» «Дзень за днём» 8 132 6 96 2009 Араш і Айсэль Англійская «Always» «Заўсёды» 3 2072180 2010 Сафура Англійская «Drip Drop» «Кап-кап» 5 1452113 2011 Ell & Nikki Англійская «Running Scared» «Бягі без аглядкі» 1 2212122 2012 Сабіна Бабаева Англійская «When the music dies» «Калі памірае музыка» 4 150 Х Х 2013 Фарыд Мамадаў Англійская «Hold Me» «Трымай мяне» 2 2341139 2014 Диляра Кязимова Англійская «Start a Fire» «Пачаць Агонь»2233957 2015 Эльнур Хусэйнаў Англійская «Hour of the Wolf» «Гадзіну ваўка»12491053 2016 Самра Англійская «Miracle» «Цуд»171176185 2017 Dihaj Англійская «Skeletons» «Скелеты»141208150 2018 Айсэль Мамедава Англійская «X My Heart» «Перакрэсліваю сваё сэрца»Не прайшла1194 2019 Чынгіз Англійская «Truth» «Праўда»8302 5 224 2020 Саміра Эфендзі Англійская, Японская «Cleopatra» «Клеапатра»Конкурс адменены 2021 Саміра Эфендзі Азербайджанская, Англійская «Mata Hari» «Мата Хары»20658138 2022 Надзір Рустамлі Англійская «Fade To Black» «Звялы ў цемры»161061096
Гісторыя галасавання
Азербайджан даў балы: Месца Краіна Бал 1 72 2 63 3 55 4 52 5 40
Азербайджан атрымаў найбольшыя балы ад: Месца Краіна Балы 1 72 2 69 3 66 4 59 5 57
Правядзенне Год Месца Пляцоўка Вядучыя 2012 Баку Baku Crystal Hall Лейла Аліева, Эльдар Гасымаў і Наргіз Бірк-Петерсен
Каментатары
Год Каментатар Другі каментатар Глашатай 2008 Хуснія Махарамава Іса Мелікаў Лейла Аліева 2009 Лейла Аліева Хуснія Махарамава 2010 Хуснія Махарамава - Таміла Шырынава2011 Лейла Аліева Сафура Алізадэ2012 Конул Арыфгізі Салех Багіраў 2013 2014 2015 2016
Глядзіце таксама Азербайджан на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне Азербайджан на танцавальным конкурсе Еўрабачанне
Катэгорыя:Музыка Азербайджана Катэгорыя:Культура Азербайджана Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне