До́брая Надзе́я. Сустракаецца таксама варыянт До́брая Надзе́жда, Надзе́ждзіна, н. (, ) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Крыўскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне За 17 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка Побач аўтадарога Чабатовічы — Уваравічы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны ў XIX стагоддзі як памешчыцкі маёнтак. У 1846 годзе 2 фальварка, гаспадар аднаго з іх меў 891 дзесяціну, другога - 149 дзесяцін зямлі. У 1857 годзе адкрыта мылаварня (5 работнікаў). Па перапісу 1897 года працавала невялікая фанерная фабрыка, у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.
У 1926 годзе ва Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса "Чырвоны шлях" (цэнтр -—вёска Бацунь).
Ліквідаваны ў 2013 годзеРешение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 21 мая 2013 г. № 169 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района.
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхара.
Дынаміка 1897 год — 8 двароў, 33 жыхара (паводле перапісу). 1925 год — 9 двароў, 73 жыхара. 1959 год — 31 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхара.
Літаратура
Спасылкі