Дзі́кава (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 11 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 50 км ад Гомеля.
Гідраграфія На поўначы меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Губічы - Буда-Кашалёва.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса "Новае жыццё" (цэнтр — вёска Глазаўка).
Да 17 мая 1979 года пасёлак уваходзіў у склад Недайскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606)., да 1 снежня 2009 года — у склад Глазаўскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .
Насельніцтва Колькасць 2004 год - 15 гаспадарак, 24 жыхара.
Дынаміка 1959 год - 156 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год - 15 гаспадарак, 24 жыхара.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Марозавіцкі сельсавет