Му́шычы (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.
Назва Фіксавалася старое віленскае прозвішча Мушэйка, ёсць латышскае Mušshttps://www.epaveldas.lt/preview?id=1667%2F1%2F24https://uzvardi.lv/surname/803621. Геаграфія Размяшчэнне У 26 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 256 км ад Гомеля, 32 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія На рацэ Трэмля (прыток Прыпяці). На ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з дзвюх вуліц, блізкіх да шыротнай арыентацыі, забудаваных няшчыльна драўлянымі сядзібамі. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Некрашынскі» з цэнтрам у Валосавічах, малочнатаварная ферма. Клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, крама.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Парэцкай воласці Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1560 годзе згадана ў сувязі з вызначэннем меж вёсак. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ў складзе казённага маёнтка Нястанавічы. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета.
8 ліпеня 1920 года вызвалена ад польскіх акупантаў. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пралетарыят», працавалі гамарня і ваўначоска. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі амаль усю вёску (105 двароў) і забілі 35 жыхароў. 41 жыхар загінуў на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 41 двор, 78 жыхароў.
Дынаміка 1857 год — 23 двары, 132 жыхары. 1897 год — 56 двароў, 338 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 77 двароў, 577 жыхароў. 1920 год — 364 жыхары. 1940 год — 113 двароў, 370 жыхароў. 1959 год — 266 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 53 двары, 132 жыхары. 2004 год — 47 двароў, 104 жыхары.
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна