Но́вікі (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета. Геаграфія Размяшчэнне У 25 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 258 км ад Гомеля, 32 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На рацэ Трэмля (прыток Прыпяці). На захадзе сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. На 1795 год у Бабруйскім павеце Мінскай губерні, уладанне земскага суддзі І. Л. Кялчэўскага. У XIX стагоддзі ў маёнтку Бірча, уладанні памешчыка Месцера. На 1870 год у складзе Бартнінскай воласці Бабруйскага павета.

У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года амаль цалкам спалілі вёску (29 двароў з 30) і забілі 55 жыхароў. У снежні 1943 года карнікі забілі яшчэ 147 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі; у 1964 годзе ўстаноўлена стэла). 19 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 7 двароў, 11 жыхароў.

Дынаміка 1795 год — 26 двароў, 184 жыхары. 1940 год — 30 двароў. 1959 год — 83 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 13 двароў, 27 жыхароў. 2004 год — 9 гаспадарак, 18 жыхароў.

Літаратура

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна