Падго́р’еРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. () — былы пасёлак у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Неглюбскага сельсавета.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселеныя.

Геаграфія Размешчаны за 25 км на паўночны ўсход ад Веткі, 47 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Стаўбун—Ветка. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны ў пачатку XIX стагоддзя. У 1926 годзе ў Глыбаўскім сельсавеце Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Грамыкі» (цэнтр — вёска Новыя Грамыкі). У 1990-я гады жыхары адселеныя.

Да 28 студзеня 1991 года ў складзе Новаграмыцкага сельсавета.

З 29 лістапада 2005 года выключаны з дадзеных па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.

Насельніцтва

1816 год — 2 двары. 1926 год — 23 двары, 92 жыхары 1940 год — 140 жыхароў. 1959 год — 75 жыхароў (паводле перапісу). 1990-я — жыхары адселеныя.

Крыніцы

Літаратура

Марцэлеў С. В. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. — Минск: БелЭн, 2004. — Т. 1, кн.1. Гомельская вобласць. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы