Апвелінг () — падыманне водаў з глыбіняў у верхнія слаі акіяна, мора. Выклікаецца ўстойлівымі вятрамі, што зганяюць паверхневыя воды ў адкрытае мора, на месца якіх падымаюцца воды слаёў, што ляжаць ніжэй, а таксама пасатнымі і ўсходнімі памежнымі цячэннямі ў Атлантычным, Ціхім і іншых акіянах. Асабліва актыўны ў прыбярэжных зонах, дзе вада падымаецца з глыбіняў 100—300 м. Агульная плошча пастаяннага апвелінгу складае 1 млн км² пры сярэдняй вертыкальнай скорасці падняцця водаў 1 м/сут. З цыркуляцыяй акіянскіх водаў у працэсе апвелінгу звязваюць утварэнне некаторых радовішчаў карысных выкапняў (напрыклад, фасфарытаў), размяшчэнне багатых прамысловых раёнаў акіяна. Літаратура

Катэгорыя:Акіяналогія Катэгорыя:Гідраграфія