Андрэй Аляксеевіч Папоў (; ) — расійскі акцёр. Сын А.​Дз. Папова. Народны артыст СССР (1965).

Біяграфія Скончыў студыю пры Цэнтральным тэатры Чырвонай Арміі (1940), з 1939 года — акцёр, у 1963—73 гадах — галоўны рэжысёр гэтага тэатра. З 1974 года ў МХАТ, у 1977—78 гадах — галоўны рэжысёр тэатра імя К.​С.​Станіслаўскага. З 1968 года выкладаў у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (з 1973 прафесар). Творчасць вызначалася абаяльнасцю і ўнутранай культурай, шматпланавасцю, характарнасцю і багаццем псіхалагічных адценняў трактоўкі вобразаў. Сярод роляў: Якаў («Якаў Багамолаў» М.​Горкага), Лебедзеў («Іванаў» А.​Чэхава), Іаан («Смерць Іаана Грознага» А.​К.​Талстога), Хлестакоў («Рэвізор» М.​Гогаля), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.​Шэкспіра), Галілей («Жыццё Галілея» Б.​Брэхта) і інш. Паставіў спектаклі «Рынальда ідзе ў бой» Г.​Джываніні (1969), «Невядомы салдат» Ю.​Рыбакова (1971) і інш. Здымаўся ў кіно: «Шведская запалка», «Атэла», «Паядынак», «Памяць сэрца», «Пакорлівая», «Настаўнік спеваў», «Некалькі дзён з жыцця Абломава» (1980) і інш. Сталінская прэмія 1950.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры Расіі