Іосіф Сцяпанавіч Папоў (, с. Сояна, Архангельская губерня — ) — беларускі рэжысёр, педагог. Народны артыст БССР (1970).
Біяграфія Скончыў Архангельскае тэатральнае вучылішча (1938), вучыўся ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве (1938—40). Працаваў у тэатрах Расіі. У 1947—48 гадах рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі. З 1953 года галоўны рэжысёр Брэсцкага, з 1955 года Гродзенскага, у 1966—74 гадах Гомельскага абласнога драматычнага тэатраў, у 1963—65 гадах Беларускага тэатра імя Я.Коласа (у 1974—75 рэжысёр), у 1978—79 гадах рэспубліканскага тэатра юнага гледача. З 1976 года выкладаў у Мінскім інстытуце культуры (у 1976—77 загадчык кафедры). Пастаноўкі вызначаліся ансамблевасцю, высокай рэжысёрскай культурай, тонкім пранікненнем у драматургію твора, дэталёвай распрацоўкай характараў: у Брэсцкім тэатры — «Чайка» А.Чэхава (1954), «Жаніцьба» М.Гогаля (1977); у Гродзенскім тэатры — «Адна ноч» Б.Гарбатава (1957), «Улада цемры» Л.Талстога (1959), «Тры сястры» Чэхава (1960); у тэатры імя Я.Купалы — «Жывы труп» Талстога (1961); у т-ры імя Я.Коласа — «Дачнікі» М.Горкага (1964), «Лёнушка» Л.Лявонава (1975); у Гомельскім т-ры — «Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка (1968), «Жыццё ўсяго адно» А.Маўзона (1969), «Беспасажніца» А.Астроўскага (1970), «Залатая карэта» Лявонава, «Першы грэх» А.Каламійца (абодва 1971), «Не трывожся, мама!» Н.Думбадзэ (1972), «Таблетку пад язык» А.Макаёнка, «Даходнае месца» Астроўскага (абодва 1973); у Тэатры юнага гледача — «Пойдзем у кіно?» А.Алексіна (1978), «Жорсткія гульні» А.Арбузава (1979) і інш. Аўтар п’есы «Легенда пра песню няспетую» (з М.Пало, 1968), інсцэніровак аповесцей «Салавей» З.Бядулі (з Я.Рамановічам, 1955), «Рудабельская рэспубліка» С.Грахоўскага (1968), рамана «Подых навальніцы» І.Мележа (1978), пастаноўшчык гэтых твораў. Дзяржаўная прэмія БССР 1972.
Літаратура
Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі