Віктар Барысавіч Папоў (, — ) — беларускі скульптар.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (1952). Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Сярод станковых твораў кампазіцыі «Партрэт студэнткі», «Раніца» (абодва 1956), «Мары» (1957), «Юнацтва» (1960), «Зноў ідуць» (1964), партрэт архітэктара Я.І.Цюкава (1973) і інш. Аўтар помнікаў У.І.Леніну ў р.п. Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці (1959), Ашгабаце (1966), Небіт-Дагу (Туркменістан, 1967), туркменскаму паэту 18 ст. Махтумкулі ў Ашгабаце (1970). Прымаў удзел у архітэктурна-скульптурным аздабленні будынкаў Сувораўскага вучылішча (1953), Палаца культуры Белсаўпрофа (1954), Тэатра юнага гледача (1956) у Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Скульптары Беларусі