Пайкенд (, ) — сярэдневяковы горад на тэрыторыі Узбекістана (яго руіны за 35 км на паўднёвы захад ад г. Бухара). Паселішча на месцы Пайкенда ўзнікла ў першыя ст. н.э.; у 5—7 ст. Пайкенд — буйны гандлёва-рамесны цэнтр. Найбольшага росквіту дасягнуў у 9—10 ст. У гэтыя часы займаў плошчу каля 20 га; быў абкружаны сценамі з вежамі, складзенымі з цэглы-сырцу і гліняных блокаў (захаваліся ў заходняй частцы). Унутры горада знаходзіліся цытадэль, культавыя і свецкія збудаванні, жытлы, майстэрні (пераважна ганчарныя). У ваколіцах Пайкенда размяшчаліся замкі і ваенныя фарты. У 11 стагоддзі Пайкенд заняпаў; у пачатку 12 ст. і ў 14—15 ст. часткова адрадзіўся. Археалагічна вывучаўся ў 1914, 1939—40, 1954—56 гады.
Літаратура
Катэгорыя:Бухарскі вілает