Эторэ Пайс (; ) — італьянскі гісторык антычнасці. Вучань Тэадора Момзена. Прафесар старажытнай гісторыі ва ўніверсітэтах Палерма (1886—89), Пізы (да 1899), Неапаля (да 1904), Рыма (да 1931). Аўтар прац па гісторыі Старажытнага Рыма, у якіх крытыкаваў рымскую традыцыю, сумняваўся ў гістарычнасці царскага і раннерэспубліканскага перыядаў (да 3 ст. да н.э.) у Рыме. На яго думку, рымляне не ведалі сапраўдных гістарычных паданняў, родавых летапісаў, а ранняя рымская традыцыя склалася нібыта пад уплывам грэчаскіх гістарычных апавяданняў і рымскай драмы.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Выкладчыкі Пізанскага ўніверсітэта