Ра́нка Мата́савіч (; 14 мая 1968, Заграб) — харвацкі лінгвіст, індаеўрапеіст, кельтолаг і славіст.

Біяграфія Вучыўся на філасофскім факультэце Заграбскага ўніверсітэта. У 1992 годзе атрымаў ступень магістра мастацтваў па лінгвістыцы, у 1995 годзе — ступень доктара (дысертацыя "Тэорыя тэкставай рэканструкцыі ў індаеўрапейскай лінгвістыцы", навуковы кіраўнік — Радаслаў Кацічыч). З 18 мая 2006 года — асацыяваны член Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў, з 2012 года — акадэмік дадзенай акадэміі, з 2022 года — акадэмік Еўрапейскай акадэміі. Працуе ў аддзяленні лінгвістыкі філасофскага факультэта Заграбскага ўніверсітэта, дзе выкладае параўнальную граматыку індаеўрапейскіх моў, кельталогію і лінгвістычную тыпалогію.

Выбраныя працы Harfa sa sjevera. Iz irske književnosti. — Zagreb: Antibarbarus, 1995. — ISBN 953-6160-25-0. A Theory of Textual Reconstruction in Indo-European Linguistics. — Fr./M. & , 1996. — ISBN 3-631-49751-2. Kratka poredbenopovijesna gramatika latinskoga jezika. — Zagreb: Matica hrvatska, 1997. — ISBN 953-150-105-X. Kultura i književnost Hetita. — Zagreb: Matica hrvatska, 2000. — ISBN 953-150-548-9. Uvod u poredbenu lingvistiku. — Zagreb: Matica hrvatska, 2001. — ISBN 953-150-612-4. Kamen kraljeva. Srednjovjekovne irske sage. — Zagreb: Ex Libris, 2004. — ISBN 953-6310-35-X. Gender in Indo-European. — Hdlb.: Universitätsverlag Winter, 2004. — ISBN 3-8253-1666-1. Jezična raznolikost svijeta. — Zagreb: Algoritam, 2005. — ISBN 953-220-355-9. Poredbenopovijesna gramatika hrvatskoga jezika. — Zagreb: Matica hrvatska, 2008. — ISBN 978-953-150-840-7. Etymological Dictionary of Proto-Celtic. — Leiden & Boston: Brill, 2009. — ISBN 978-90-04-17336-1. Slavic Nominal Word-Formation. Proto-Indo-European Origins and Historical Development. — Hdlb.: Universitätsverlag Winter, 2014. — ISBN 978-3-8253-6335-2.

Крыніцы

Спасылкі Персанальны сайт Ранка Матасавіча

Катэгорыя:Мовазнаўцы Катэгорыя:Славісты