Паркур — гарадскі спорт, пабудаваны на ідэі эфектыўнага руху ў гарадскім асяроддзі з выкарыстаннем выключна здольнасцей свайго цела для пераадолення перашкод. Паркур аб’ядноўвае бег, скачкі, перакаты, карасканне і ўвогуле любыя рухі, якія дазваляюць найбольш эфектыўна пераадолець прастору. Паркурам можна займацца самастойна або ў групе, звычайна ў гарадскіх умовах, аднак ніякіх фармальных абмежаванняў не існуе і займацца можна дзе заўгодна.

Гістарычна філасофія паркура прадугледжвала менавіта эфектыўнасць руху: сальта і іншыя акрабатычныя элементы не лічыліся часткай паркура. Для рухаў, падобных на паркур, але сфакусаваных на эфектнасці і стварэнні ўражання, прымянялася назва «фрыранінг» ( — свабодны бег).

Тэрмін «паркур» і яго сучасная філасофія былі створаны Дэвідам Бэлем, іх развіццё пачалося з аб’яднання групы атлетаў пад назвай Ямакасі ў горадзе Ліль у 1990-х гадах. Паркур стаў папулярным у 1990-х і 2000-х гадах дзякуючы фільмам (13-ты раён), відэагульням (Mirror's Edge, Dying Light, Assassin’s Creed) і рэкламе.

Крыніцы

Катэгорыя:Экстрэмальныя віды спорту Катэгорыя:Культура Францыі Катэгорыя:Адпачынак на прыродзе Катэгорыя:Індывідуальныя віды спорту Катэгорыя:Паркур