Дэднэймінг (ад  — «старое найменне») — выкарыстанне ў дачыненні да трансгендарнага чалавека імені, дадзенага яму пры нараджэнні («дэднэйма»), якое ён болей не выкарыстоўвае, у тым ліку пашпартнага імені, калі чалавек не змяніў яго ў дакументах. Дэднэймінг можа быць выпадковым, а можа наўмысна выкарыстоўвацца для адмаўлення гендарнай ідэнтычнасці чалавека. Наўмысны дэднэймінг з’яўляецца формай трансфобіі.

Трансгендарныя людзі пры змене імені часта сутыкаюцца з законнымі і бюракратычнымі праблемамі. Медыйныя асобы, якія здзейснілі пераход, могуць адчуваць дыскамфорт з-за наяўнасці свайго былога імені ў метаданых, якія можа быць цяжка змяніць. Некаторыя арганізацыі ўводзяць палітыку выкарыстання імені, якое жадае сам чалавек, замест імені, якое ў яго дакументах.

Гл. таксама Місгендарынг

Крыніцы

Катэгорыя:Гендар Катэгорыя:Трансгендарнасць