Суд Глускага раёна — раённы суд агульнай юрысдыкцыі на тэрыторыі Глускага раёна. Размешчаны ў Глуску, у будынку па вуліцы Першамайскай, 15а.
Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актаміКодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў 29 чэрвеня 2006 г. № 139-З.
Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў.
Вышэйстаячым судом з’яўляецца Магілёўскі абласны суд.
Дзейнасць Паводле даследавання тэлеканала «Белсат», да 2025 года суд Глускага раёна не выносіў пастаноў аб прызнанні інфармацыйных матэрыялаў «экстрэмісцкімі». Аднак з вясны 2025 года па чэрвень 2026 года суд прыняў 57 адпаведных рашэнняў, што зрабіла Глускі раён статыстычным лідарам у Беларусі па колькасці прызнаных «экстрэмісцкімі» матэрыялаў у пераліку на 10 тысяч чалавек насельніцтва (49,45 рашэння на 10 тысяч чалавек пры колькасці насельніцтва каля 11,5 тысяч чалавек). Прадстаўнікі аб'яднання былых беларускіх сілавікоў «BELPOL» звязвалі такую анамальную актыўнасць раённага суда са зручнасцю і адладжанасцю працэсу для ініцыятараў судовых разглядаў з абласных упраўленняў сілавых ведамстваў.
Старшыні суда з 7 верасня 2021 — Вольга Аляксандраўна Галаўнёва.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Глуска Катэгорыя:Глускі раён