Аляксей Фокін (; нар. , Валгаград, Расія) — расійскі гандбаліст.
Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Валгаградзе, дзе з трэцяга класа пачаў займацца гандболам у мясцовай спартовай школе алімпійскага рэзерву. У дзясятым класе трапіў у другі склад валгаградскага «Каўстыку», з якім у 2015 годзе падпісаў кантакт. На працягу чатырох гадоў выступаў за клуб з роднага горада.
У 2019 годзе перайшоў у «Спартак» з Масквы (цяперашні ЦСКА). У сталічнай камандзе правёў 6 гадоў, згуляў 123 гульні, у якіх закінуў 319 мячоў. Разам з ЦСКА быў уладальнікам усіх трафеяў на ўнутранай арэне. У скарбонцы гандбаліста перамогі ва двух розыгрышах чэмпіянату Расіі (2023, 2024), два Кубкі Расіі (2024, 2025) і два Суперкубкі (2023, 2024).
Летам 2025 года падпісаў кантракт з БГК.
У складзе зборнай Расіі выступаў на ЧС 2019 года і ЧС 2021 года.
Спасылкі Алексей Фокин
Катэгорыя:Гандбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па гандболе