Гета ў Езярышчы (восень 1941 — люты 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Езярышча Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Гісторыя Езярышча было занята нямецкімі войскамі а 2 гадзін дня 17 ліпеня 1941 года. Акупацыя доўжылася 2 гады і 5 месяцаў — да 19 снежня 1943 года. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, у пачатку восені 1941 года акупанты сагналі яўрэяў у гетаА. Шульман. Старые и новые памятники .
Пад тэрыторыю гета адвялі месца каля шашы насупраць чыгуначнай станцыі, дзе да вайны яўрэі ў асноўным і жыліЛ. Селицкая. Реквием в граните . Гета займала чатыры (два) дамы. Да вайны на гэтым месцы была пошта, а потым — паварот на аўтастанцыю. Дамы, у якіх было гета, у гады вайны згарэлі і не захаваліся. Гета ў Езярышчы не абносілі плотам або калючым дротам, але выставілі ахову. У гета знаходзілася 150 чалавекМ. Свойский. Всё это было, было… .
У габрэяў адабралі ўсе хоць колькі-небудзь каштоўныя рэчы, а лепшае прысвоілі жонкі паліцаяў.
Сярод вязняў апынуліся не толькі мясцовыя габрэі, але і ўцекачы з Польшчы. Іх становішча было нашмат горшым, бо мясцовыя маглі спадзявацца на хоць нейкую дапамогу ад знаёмых.
Людзей мардавалі прымусовымі бруднымі і цяжкімі працамі, напрыклад, уборкай вуліц і разгрузкай чыгуначных вагонаў. Немцы і паліцаі здзекаваліся з яўрэяў — запрагалі ў вазы замест коней і пастаянна збівалі.
У снежні 1941 года ў Езярышчах прайшлі першыя расстрэлы. У лютым 1942 гола апошнія 150 прадстаўнікоў нацыянальнасці былі забітыяНациональный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 5, лист 17;.
Памяць У канцы 1950-х гадоў месца забойства апынулася ў раёне меліярацыйных работ, і экскаватарам былі паднятыя косткі расстраляных габрэяў. Расстрэл адбываўся зімой у моцныя маразы, і гэтыя забалочаныя месцы былі тады змёрзлымі і даступнымі. Астанкі ахвяр сабралі і без агалоскі зноў закапалі.
Першы помнік забітым яўрэям Езярышча быў усталяваны ў 1964 годзе, на самай мяжы Беларусі, за кіламетр ад расійскай тэрыторыі, на абочыне трасы Віцебск — Невель, з надпісам: «Мірным савецкім грамадзянам — ахвярам фашызму. 1941-1945» — не згадваючы ні габрэяў, ні даты іх гібелі.
Новы помнік ахвярам у Езярышчы пастаўлены ў 2007 годзе Янай і Міхаілам Энцінымі — дзецьмі расстраляных бацькоў, і шмат у чым дзякуючы клопатам Марка Крывічкіна і фонду ЛазарусаўЛ. Селицкая. Памятник у дороги . На камені надпіс на беларускай, англійскай і іўрыце: «Ахвярам фашызму. Тут восенню 1941 года былі па-зверску знішчаны 150 габрэяў Езярышча» (з памылкай у даце).
Абодва помнікі не стаяць на самым месцы пахавання — стары помнік усталяваны на адвольным месцы, а новы помнік ставілі, каб яго было добра відаць.
Крыніцы
Літаратура
Езярышчы Катэгорыя:Гісторыя Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Езярышча