Цэнтральны дом селяніна БССР (Мінск) — чатырохпавярховы будынак першай паловы XX ст. у Мінску, які размяшчаўся на рагу вуліц К. Маркса і Чырвонаармейскай.
Гэты праект Гайдукевіч стварыў разам з архітэктарам Радзевічам. Пры Доме былі адчынены бібліятэка, чытальня, зала на 400 чалавек, пакоі на 164 месцаў. Таксама працавалі сталовая, музей сельскагаспадарчы ды дзяржаўнага страхавання. Не абышлося і без вугалкоў: ленінскі, ваенны, санітарны, антырэлігійны. У тым жа будынку знаходзіўся Беларускі дзяржаўны музей.
Гісторыя
Строгі будынак на рагу вуліц Маркса і Чырвонаармейскай будаваўся з 1926 году па кастрычнік 1928 году і быў уведзены ў эксплуатацыю ў тым жа годзе. У 1932-134 гадах была праведзена рэканструкцыя, у выніку якой да паўднёва-ўсходняй часткі будынку быў надбудаваны пяты паверх, а будынак змяніў сваё прызначэнне, цяпер у ім месціўся ЦК КП(б)Б. У 1944 годзе пры адступленні немцы ўзарвалі будынак.
У 1950-1953 гадах на месцы дому селяніна па праекце архітэктара Г. Заборскага быў узведзены будынак БРСМ у стылі савецкага неакласіцызму.
.
.
.
. Інтэр'ер
Музей
Крыніцы