Вэб-камера — гэта лічбавая відэакамера, прызначаная для трансляцыі відэа праз інтэрнет. Звычайна выкарыстоўваецца для відэасувязі ў месэнджарах, для прамых трансляцый або для відэаназірання. Вэб-камера можа быць інтэграванай часткай абсталявання, напрыклад у ноўтбуках, або перыферыйнай прыладай, падлучанай праз USB-порт ці па бесправадным пратаколе.
Першыя вэб-камеры з’явіліся ў 1993 годзе. Першая камерцыйная вэб-камера стала даступнай для шырокай публікі ў 1994 годзе. Спачатку вэб-камеры выкарыстоўваліся для перадачы стацыянарных здымкаў на вэб-сайты. У канцы 1990-х многія месэнджары дадалі падтрымку вэб-камер для забеспячэння відэасувязі і відэаканферэнцый. Пазней вытворцы камп’ютараў пачалі інтэграваць вэб-камеры ў ноўтбукі.
Катэгорыя:Тэхналогіі кіно і відэа Катэгорыя:Прылады ўводу