Ні́на Манфрэдзі (; , Кастра-дэй-Вольшы — , ) — італьянскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст і пісьменнік. У 1971 годзе фільм Ніна Манфрэдзі «За атрыманую літасць» стаў пераможцам у намінацыі «Найепшы дэбют» Канскага кінафестывалю.
У тэатры дэбютаваў у 1947 годзе на Пражскім фестывалі моладзі і студэнтаў у антываеннай п’есе Саліма «Чалавек і стрэльба». Працаваў у тэатры «Пікала дзі Мілана» разам з Віторыа Гасманам і Ціна Буацэлі, адыгрываў пераважна драматычныя ролі. Выступаў у камедыйных ролях на радыё, ТБ і эстрадзе.
У кіно дэбютаваў як сцэнарыст і акцёр у камедыі Франка Дзэфірэлі «Кемпінг» у 1957 годзе. Ніна Манфрэдзі сыграў больш за 100 роляў у такіх рэжысёраў, як Дзіна Рызі, Даміяна Даміяні, Антоніа П’етранджэлі, Луіджы Каменчыні, Ліна Вертмюлер, Эторэ Скола, Ёс Стэлінг.
Крыніцы
Катэгорыя:Акцёры Італіі