«Рамэа і Джульета» () — брытана-італьянскі двухсерыйны мастацкі фільм 1968 года рэжысёра Франка Дзэфірэлі паводле аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра. У галоўных ролях Леанард Уайтынг і Алівія Хасі. Сюжэт апавядае пра каханне юнака і дзяўчыны з двух уплывовых варагуючых сем’яў — Мантэкі і Капулеці.
У фільма 16 узнагарод і яшчэ 16 намінацый. Фільм заваяваў дзве прэміі «Оскар» — найлепшая аператарская праца, найлепшы дызайн касцюмаў — і яшчэ дзве намінацыі на прэмію.
У ролях Леанард Уайтынг — Рамэа Алівія Хасі — Джульета Джон Мак-Інэры — Меркуцыа Майла О’Шы — манах Ларэнца Пэт Хейвуд — карміцелька Джульеты Роберт Стывенс — герцаг Веронскі Майкл Ёрк — Тыбальт Брус Робінсан — Бенволіа Пол Хардвік — сіньёр Капулеці Наташа Пэры — сіньёра Капулеці Антоніа П'ерфедэрачычы — сіньёр Мантэкі Эсмеральда Руспалі — сіньёра Мантэкі Раберта Бісака — граф Парыс Лорэнс Аліўе — апавядальнік
Катэгорыя:Фільмы 1968 года