Камаі — паселішча. Вялікае Камайскае возера. Малое Камайскае возера.

Назва А. Ванагас рачныя назвы Kamojà, Kamė, Kamaja, Kamainė, Kamatė, Kamena звязваў з літоўскім kamas «камяк, камок» (сціснуты кавалак). Я. Атрэмбскі звязваў са ст.-рус. камонь «верхавы конь», прус. camnet «конь»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 144.. Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага *kem- «сціскаць» паходзяць ст.-сканд. hemja «стрымліваць», сяр.-верх.-ням. hemmen «затрымліваць», ст.-фрыз. hemma «перашкаджаць», ніж.-ням. дыял. ham, hamen «хамут», рус. хомут, англ. hem «аблямоўка», лтш. kams «камяк», літ. kamúoti «сціскаць», рус. ком і інш.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 555..

На думку В. Жучкевіча, найбольш верагоднае фінамоўнае паходжанне асновы ад слова kama — старызна, хлам. Можа быць, таксама ад літоўскага kamanos — уздаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 170..

На думку І. Пракаповіча, назва мае старажытную гісторыю. Аналаг — гідронім Кама, ад удм. кам — «рака», «плынь»І. М. Пракаповіч. Назвы нашых мясцін. Мінск, 2013. С. 125, 48..

Ул. Юрэвіч выводзіў назву Камаяў ад літоўскага kamanas «аброць» або ад фінскага kamai «хлуд, буралом»Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое… Мінск, 1992..

Крыніцы