Каменда́нцкі час — надзвычайная мера, якая забараняе жыхарам дадзенага населенага пункта з’яўляцца на вуліцах у пэўны час сутак (як правіла, вечарам і ноччу) без асобага дазволу. Звычайна ўводзіцца ва ўмовах ваеннага становішча з мэтай аховы парадку, папярэджання магчымай дыверсійнай, разведвальнай або іншай варожай дзейнасці супраць войскаў ці аб’ектаў, якія маюць ваеннае або прамысловае значэнне. Для падтрымання парадку ў перыяд каменданцкага часу вылучаюцца спецыяльныя ваенныя падраздзяленні.

Гл. таксама Ваеннае становішча Надзвычайнае становішча

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ваенная навука Катэгорыя:Ваеннае права Катэгорыя:Правы чалавека