Анатоль Леанідавіч Адамішын (; ) — савецкі і расійскі дыпламат, дзяржаўны дзеяч. Надзвычайны і паўнамоцны пасол (1982).
Біяграфія Дзяцінства прайшло ў камунальнай кватэры на Орлікавым завулку ў Маскве. Маці, супрацоўніца савецкага ведамства, выхоўвала адзінага сына сама, без бацькі; для нагляду за дзіцем у дзённы час наймала няню.
У 1957 годзе з адзнакай скончыў эканамічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава. Кандыдат гістарычных навук (тэма дысертацыі: «Еўрапейская палітыка СССР 1967—1975 гг. на прыкладзе агульнаеўрапейскай нарады»).
Распачаў дыпламатычную кар’еру: У 1957—1959 гадах — рэферэнт першага еўрапейскага аддзела МЗС СССР. У 1959—1965 гадах працаваў у пасольстве СССР у Італьянскай Рэспубліцы: 1959—1961 — стажор, 1961-1962 — аташэ, 1962—1964 — трэці сакратар, 1964—1965 — другі сакратар. У 1965—1971 гадах працаваў у першым еўрапейскім аддзеле МЗС СССР: 1965—1966 — другі сакратар, 1966—1968 — першы сакратар, 1968—1970 — саветнік, 1970—1971 — эксперт-кансультант. У 1971—1973 гадах — супрацоўнік, галоўны саветнік упраўлення па планаванні знешнепалітычных мерапрыемстваў (УПЗМ) МЗС СССР. У 1973—1978 гадах — начальнік упраўлення па агульных міжнародных праблемах МЗС СССР. У 1978—1986 гадах — загадчык першага еўрапейскага аддзела, член калегіі МЗС СССР. У 1986—1990 гадах — намеснік міністра замежных спраў СССР. У яго вядзенне ўваходзілі гуманітарныя і культурныя сувязі, уключаючы ЮНЕСКА, а таксама Афрыка, дзе галоўным быў удзел ва ўрэгуляванні канфлікту на поўдні Афрыкі і прадастаўленні незалежнасці Намібіі. У 1987—1990 гадах, адначасова, старшыня камісіі СССР па справах ЮНЕСКА. З 3 мая 1990 па 24 снежня 1992 года — надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР, затым Расіі ў Італьянскай Рэспубліцы. З кастрычніка 1992 па 14 лістапада 1994 года — першы намеснік міністра замежных спраў РасііРаспоряжение Правительства Российской Федерации от 14.11.1994 г. № 1776-р, у тым ліку курыраваў адносіны з краінамі СНД. 12 снежня 1993 года быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы па спісе блока «Яблака». Застаўся на пасадзе намесніка міністра і ў сувязі з гэтым склаў дэпутацкія паўнамоцтвы 11 мая 1994 года. Удзелу ў працы Думы не прымаў, намінальна з’яўляўся членам Камітэта па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі. З 5 верасня 1994 па 6 чэрвеня 1997 года — надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Вялікабрытаніі. У 1997—1998 гадах — міністр Расійскай Федэрацыі па супрацоўніцтве з дзяржавамі СНД. У 1998—2005 гадах — віцэ-прэзідэнт, саветнік старшыні савета дырэктараў акцыянернай фінансавай карпарацыі (АФК) «Сістэма». У 1999 годзе — загадчык кафедры знешняй палітыкі Расійскай акадэміі дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расіі.
У кастрычніку 2000 года стаў адным з заснавальнікаў фонду міласэрнасці імя Ганны Паўлавай.
З 2004 года прэзідэнт Асацыяцыі еўраатлантычнага супрацоўніцтва. Адначасна ўступіў у партыю «Яблака».
Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Еўропы РАН.
Надзвычайны і паўнамоцны пасол (12 ліпеня 1982). Член савета па знешняй і абароннай палітыцы. Валодаў італьянскай, англійскай, французскай, украінскай мовамі.
Сканаў 13 жніўня 2025 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.
Узнагароды Мае дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981, 1984), Дружбы народаў (1975), «Знак Пашаны» (1971). Заслужаны работнік дыпламатычнай службы Расійскай Федэрацыі (18 красавіка 2005).
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (1993)Cavaliere di Gran Croce Ordine al Merito della Repubblica Italiana S.E. l’Amb. Anatoli Leonidovich Adamishin.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Урада Расійскай Федэрацыі (2004 год)
Публікацыя Мае навуковыя і публіцыстычныя Друкаваныя працы па шырокаму колу міжнародных праблем, а таксама мемуарныя замалёўкі. Аўтар кнігі «Заход і адраджэнне вялікай дзяржавы» (1993, на італьянскай мове), мемуараў «Белае сонца Анголы» (2001) і у «Розныя гады. Знешнепалітычныя нарысы» (2016).
Поўны спіс: Политика КПСС — марксизм-ленинизм в действии : Учеб. пособие для школ основ марксизма-ленинизма / [А. Л. Адамишин, Ю. А. Белик, В. И. Бровиков и др.]. — Москва : Политиздат, 1976. — 416 с.; 20 см. — (В помощь изучающим материалы XXV съезда КПСС). История внешней политики СССР. 1917—1976 : В 2 т. / Под ред. А. А. Громыко, Б. Н. Пономарева ; АН СССР. Ин-т истории СССР. — 2-е изд., доп. и перераб. — Москва : Наука, 1976-. — 22 см. Т. 2: 1945—1976 гг. Т. 2 / А. Л. Адамишин, А. М. Александров, А. И. Блатов [и др.]. — 1976-. — 670 с.; 22 см. История внешней политики СССР. 1917—1976 : В 2 т. / Под ред. А. А. Громыко, Б. Н. Пономарева ; АН СССР. Ин-т истории СССР. — 3-е изд., доп. — Москва : Наука, 1976-. — 22 см. Т. 2: 1945—1976 гг. Т. 2 / Авт.: А. Л. Адамишин, А. М. Александров, А. И. Блатов [и др.]. — 1977. — 677 с. От Хельсинки до Белграда : Сов. Союз и осуществление Заключит. акта общеевропейского совещ. : Документы и материалы : [Сборник] / [Сост. А. Л. Адамишин, Ю. М. Воронцов, Ю. В. Дубинин и др.]. — Москва : Политиздат, 1977. — 287 с.; 20 см. По пути, проложенному в Хельсинки : Сов. Союз и осуществление Заключ. акта общеевроп. совещ. Документы и материалы / [Сост. Адамишин А. Л. и др.]. — Москва : Политиздат, 1980. — 511 с.; 22 см. История внешней политики СССР, 1917—1980 / Под ред. А. А. Громыко, Б. Н. Пономарева. — М. : Прогресс, 1981. — 20 см. Т. 2. 1945—1980 / А. Л. Адамишин, А. М. Александров, А. И. Блатов и др. — Москва : Прогресс, 1981. — 726 с. История внешней политики СССР, 1917—1980 : в 2-х т. / Под ред. А. А. Громыко, Б. Н. Пономарева ; АН СССР, Институт истории СССР. — 4-е изд., перераб. и доп. — Москва : Наука, 1980. Т. 2: 1945—1980 гг. Т. 2. — 1981. — 758 с. Справочник пропагандиста-международника / [Адамишин А. Л., Адибеков Г. М., Алексеев Р. Ф. и др.; Под ред. В. В. Загладина, Н. В. Шишлина]. — Москва : Политиздат, 1981. — 206 с.; 17 см. Советско-французские отношения во время Великой Отечественной войны 1941—1945: документы и материалы. / М-во иностр. дел СССР ; ред. А. Л. Адамишин. — Москва : Политиздат, 1983. За мир и безопасность народов: документы внешней политики СССР, 1970 г. : в 2 кн. / М-во иностранных дел СССР ; редкол.: А. Л. Адамишин [и др.]. — Москва : Политиздат, 1988. — 22 см; ISBN 5-250-00180-7 СССР и международное сотрудничество в области прав человека : Документы и материалы / М-во иностр. дел СССР; [Редкол.: А. Л. Адамишин (отв. ред.) и др.]. — Москва : Междунар. отношения, 1989. — 708, с.; 22 см; ISBN 5-7133-0141-9 : 2 р. 40 к. Международное сотрудничество в области прав человека: Документы и материалы / М-во иностр. дел РФ ; [Редкол.: А. Л. Адамишин (отв. ред.) и др.]. — М. : Междунар. отношения, 1993-. — 22 см. Вып. 2. — Москва : Междунар. отношения, 1993. — 698, с.; ISBN 5-7133-0621-6 : Б. ц. Tramonto e rinascita di una grande potenza : diario polit. dell’ultimo ambasciatore dell’Urss e del primo ambasciatore della Federazione Russa a Roma / Anatilij Adamishin; a cura di Aleksej Hazov; pref. di Francesco Cossiga; [trad. dal russo di Aleksej Hazov]. — Milano : Spirali/Vel, 1995. — 294, с. ISBN 88-7770-421-7 Белое солнце Анголы / Анатолий Адамишин. — Москва : Вагриус, 2001. — 213, с., л. ил.; 20 см; ISBN 5-264-00686-5 Стратегия для России: 10 лет СВОП / Ред. колл. СВОП: В. П. Аверченко, А. Л. Адамишин и др. — Вагриус, 2002. — 813 с. — (Совет по внешней и оборонной политике). В разные годы. Внешнеполитические очерки / Анатолий Адамишин. — Москва : Весь Мир, 2016. — 447 с., л. ил., портр., факс. : портр., факс.; 24 см; ISBN 978-5-7777-0651-5 : 1000 экз. Английский дивертисмент: заметки (с комментариями) посла России в Лондоне, 1994—1997 гг. / Анатолий Адамишин. — Москва : Художественная лит., 2018. — 443, с., л. цв. ил., портр. : ил.; 21 см; ISBN 978-5-280-03804-2 : 1000 экз. Как стать послом / Анатолий Адамишин; под редакцией доктора исторических наук Ю. А. Райкова ; Федеральное государственное автономное образовательное учреждение высшего образования «Московский государственный институт международных отношений (университет) Министерства иностранных дел Российской Федерации», Кафедра дипломатии. — Москва : МГИМО-университет, 2019. — 137, с.; 20 см. — (Воспоминания дипломата).; ISBN 978-5-9228-2077-6 : 100 экз. В разные годы. Внешнеполитические очерки / Анатолий Адамишин. — 2-е изд., испр. и доп. — Москва : Весь мир, 2024 (Чехов, Московская область). — 459 с., л. ил., портр. : ил., портр.; 25 см; ISBN 978-5-7777-0941-7 : 1000 экз.
Крыніцы
Спасылкі Биография Биография Интервью Анатолия Адамишина на радио «Эхо Москвы» (21.07.2009)
Катэгорыя:Эканамісты паводле алфавітаКатэгорыя:Члены партыі «Яблака»Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навукКатэгорыя:Эканамісты СССРКатэгорыя:Эканамісты РасііКатэгорыя:Эканамісты XX стагоддзяКатэгорыя:Паслы СССРКатэгорыя:Паслы РасііКатэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі I скліканняКатэгорыя:Мемуарысты Расіі